Актуальныя навіны сельскай гаспадаркі

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

.Яравая сяўба ў раёне па стане на 3 мая праведзена на плошчы 17994 га (71 %). Дзённая прыбаўка за 2 мая дасягнула 779 га (3,1 %). 1 мая яна складала 2,3 %. Найбольшы дзённы прырост 2 мая далі хлебаробы ААТ “Гарадзея” — 7,2 %, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 4,2 %, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 4,1 %.

.Цукровыя буракі пасеяны на плошчы 5272 га (99 % да плана). На апошніх гектарах вядуць работу механізатары ААТ “17 Верасня”.

.На кукурузных плантацыях працуе 26 сеялак. Зерне пакладзена ў глебу на 3692 гектарах (34 %). Дзённая прыбаўка за 2 мая склала 582 га. 1 мая яна была 465 га. Найбольшыя плошчы за апошні дзень засеяны ў СВК “Агракамбінат Сноў” (94 га), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (70 га) і “Нясвіжскія Астроўкі” (58 га). Па 50 га дабавілі ААТ “Гарадзея” і “Лань-Нясвіж”. З сяўбой кукурузы на зерне справіліся “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і “Новае жыццё”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

.Бульба пры плане 159 га пасаджана на 127 га (80 %). Работу завяршылі снаўчане, механізатары “Райаграсэрвіса” і “Свеклавічнай”.

.Механізатары нашага раёна дапамаглі сеяць яравыя калегам Валожынскага раёна. Яўген Вялічка з СВК “Агракамбінат Сноў” на трактары МТЗ -3522 працуе ў ТАА “Тарасава”, Кірыл Чырэц з ААТ “Новае жыццё” толькі што вярнуўся з КСУП “Пяршаі-2014”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.