Будзе два ўраджаі з аднаго поля

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пачалася нарыхтоўка кармоў у СВК “Агракамбінат Сноў”. Тры кормаўборачныя комплексы (“Ягуар-930” Дзмітрыя Зайца, “Ягуар-870” Андрэя Даменікоўскага і Аляксея Зайца) за дзень вызвалілі ад валкоў правяленай свірэпіцы поле ў 167 гектараў каля МТК “Сычы”. Адвозку здробненай масы забяспечвалі 6 аўтамашын і столькі ж трактароў з “ПІМамі”. Закладвалі сілас тут жа, каля малочнатаварнага комплексу. Касілі азімую свірэпіцу механізатары Ігар Главаля і Павел Космач. На фарміраванне валкоў, каб паскорыць работу, “кінулі” пяць трактароў з граблямі.

Механізатар Дзмітрый Заяц і галоўны аграном
Аляксандр Шаманаў задаволены ўраджаем свірэпіцы

 

Вадзіцель Вячаслаў
Захараў быў заняты
на адвозцы здробненай правяленай масы
ў сіласную траншэю

На вызваленым ад першай культуры полі адразу ж пачалі ўносіць у глебу вадкія арганічныя ўгнаенні. Механізатар Валерый Краўцоў правядзе “Смарагдам” безадвальнае ворыва. Затым пойдуць перадпасяўная апрацоўка глебы і сяўба кукурузы на сілас.
— Сёлета свірэпіца дала масы па 90 цэнтнераў з гектара,— расказвае галоўны аграном агракамбіната Аляксандр Шаманаў. — Больш, чым было летась.
Услед механізатары ўбралі гэту культуру на іншым полі. Усяго свірэпіца займала 320 гектараў.
Скошаны ў “Снове” і першыя 20 гектараў лугавых траў.
“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.