На выхадныя метэаролагі абяцаюць цёплае і камфортнае надвор’е

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшы час Белгідраметэацэнтр прагназуе ў Нясвіжскім раёне сонечнае надвор’е, зусім невялікі вецер, ападкі і воблачнасць магчымыя ў пятніцу.

Сёння, 24 мая, будзе воблачна і без ападкаў, удзень тэмпература паветра прагрэецца да +22 °C, увечары — +15… +17 °C.

У пятніцу, перад цёплымі выхаднымі, жыхарам Несвіжчыны прыйдзецца пацярпець пахмурнасць,  дажджлівае надвор’е на працягу ўсяго дня, а раніцай магчымы туман і дрэнная бачнасць. Тым не менш, удзень слупок тэрмометра пакажа +22…+24 °C, увечары — +18…+20 °C.

У суботу, 26 мая, хоць тэмпература будзе крыху менш, — удзень — да 22 градусаў цяпла, вечарам да +18 °C, — прагназуецца без ападкаў і невялікая воблачнасць.

У нядзелю ўдзень — +21…+23 °C, вечарам  да +19 °C.

У наступныя дні надвор’е істотна не зменіцца. У панядзелак будзе яшчэ больш цёпла і сонечна — да  24 градусаў са знакам “+” у дзённыя часы,  +18…+20 °C — увечары.

У аўторак, 29 мая,  магчыма пераменная воблачнасць, а тэмпература паветра не будзе нічым адрознівацца ад папярэдняга дня.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.