Стала вядома прычына цечы ў крыпце князёў Радзівілаў. Яна ўжо ліквідавана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір паведаміла аб тым, што прычына цечы ў крыпце князёў Радзівілаў у Нясвіжы ліквідавана.

Як мы паведамлялі, у Нясвіжскім фарным касцёле Божага Цела падтапіла падземны радавы магільны склеп князёў Радзівілаў. Камісія, у складзе якой — рэстаўратары, вывучыла сітуацыю на месцы. Яны выявілі, што вада паступае не цераз сцены крыпты, а з-пад падлогі, адбылося затапленне з водаправоднага калодзежа.

Пасля адпампоўкі вады з калодзежа спецыялісты знайшлі цечу ў засаўцы, якая трэснула. З-за запаўнення калодзежа і парушэння герметычнасці паміж водаправоднай трубой і гільзай вада ўздоўж трубы трапляла пад фундамент і ў пясчаную засыпку падлогі крыпты. Супрацоўнікі МНС адпампавалі ваду з водаправоднага калодзежа, затым была заменена пашкоджаная засаўка, адноўлена герметычнасць паміж водаправоднай трубой і гільзай у калодзежы. Цяпер вядзецца назіранне за змяненнем узроўню вады ў сажалцы замкавай  для рэгулявання ўзроўню грунтовых вод на тэрыторыі касцёла Божага Цела. Камісія дала даручэнне «Белрэстаўрацыі» і ўпраўленню капітальнага будаўніцтва Нясвіжскага райвыканкама ў адпаведнасці з рэкамендацыямі па рэканструкцыі запраектаваць і выканаць дрэнаж у крыпце на працягу года.

Па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў

Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.