У бліжэйшы час надвор’е істотна не зменіцца — пахмурна і дажджы

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  

Метэаролагі прагназуюць у наступныя дні па Нясвіжскім раёне воблачнае з праясненнямі надвор’е, амаль кожны дзень — ападкі.

Сёння да 20 градусаў цяпла ўдзень, вечарам — +14…+16 са знакам “+”. Воблачнасць прагназуецца  суцэльная, без праясненняў, магчыма навальніца. У пятніцу слупок пакажа тыя ж +18…+20 °C удзень, вечарам — да +17 °C. Будзе воблачна, з праясненнямі, удзень магчымы кароткачасовы дождж.

У суботу жыхароў Нясвіжчыны чакае пагаршэнне надвор’я: разам з ападкамі прыйдзе паўночны вецер 6 — 9 метраў за секунду, парывы якога будуць дасягаць 14 м/с.

Дзённая тэмпература складзе +17…+19 °C, уначы — да +14 °C. У нядзелю слупок тэрмометра крышку апусціцца: днём — максімальна 18 градусаў цяпла, а ноччу — толькі +8…+10 са знакам “+”, але ападкаў у гэты дзень Белгідраметэацэнтр нам не прагназуе.

У панядзелак і аўторак — воблачна з праясненнямі і дажджы на працягу дня. Тэмпература складзе +14…+16 °C удзень і +10…+13 °C вечарам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.