Лукашэнка і Пуцін правялі перагаворы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 19 чэрвеня перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які наведаў Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў у час сустрэчы ў вузкім складзе абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках. Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прынялі ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Парадак дня яго ўключыў каля 10 пытанняў. На разглядзе вышэйшага органа Саюзнай дзяржавы — вынікі беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, справаздача Савета Міністраў аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год, абмеркаванне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады, выкананне прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця інтэграцыйнага  аб’яднання. Па выніках пася-джэння падпісаны шэраг дакументаў.

blr.belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.