Надвор’е стане сонечным, але ненадоўга…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

Пасля даволі прахалодных выхадных, метэаролагі прагназуюць жыхарам Нясвіжчыны больш цёплае і сонечнае надвор’е. Праўда, у выхадныя ізноў — паніжэнне тэмпературы і дажджы.

Сёння, 26 чэрвеня, магчымы невялікія ападкі, тэмпература будзе вагацца ўдзень ад 19 да 21 °С са знакам “+”, у начныя часы — +13…+15 °С.

Воблачна з праясненнямі будзе ў сераду, ападкаў у гэты дзень не прагназуецца. Затое слупок тэрмометра можа ўзняцца да +25 °С у дзённыя часы, а ноччу максімальная тэмпература па раёне — да +18°С.

У чацвер надвор’е істотна не зменіцца:  воблачнае з праясненнямі, дзённая тэмпература будзе ў межах папярэдняга дня, ды і начная падрасце ў максімальным значэнні на 1 °С. Праўда, паўночна-усходні вецер будзе дасягаць шасці метраў за секунду.

У пятніцу, 29 чэрвеня, надвор’е пачне змяняцца: будзе больш пахмурна, ноччу магчымы невялікі дождж. Але тэмпература паветра складзе +24…+25 °С удзень і да +18 °С ноччу.

Сачыце за нашымі паведамленнямі аб надвор’і на выхадныя — ў бліжэйшы час.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.