Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Наш знакаміты зямляк прымае віншаванні з юбілеем

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 2 1

У пятніцу нашаму земляку, ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа  Анатолю Бутэвічу споўнілася 70 год. У свой юбілей выдатны пісьменнік, перакладчык, асветнік, культурны і дзяржаўны дзеяч завітаў на малую радзіму. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей уручыў Анатолю Іванавічу Ганаровую грамату Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.



Нарадзіўся Анатоль Бутэвіч на хутары Язавец у сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры. Вучыўся ў Вя-лікаліпскай васьмігадовай школе. У 1966 г. скончыў Сноўскую сярэднюю школу, затым — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагіч-нага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэле-графнага агенцтва, намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена”, дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у ЦК ЛКСМБ і ЦК КПБ. Быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі, галоўным спецыялістам упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Зараз працуе ў складзе Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Адзначаны ганаровым знакам Беларускага фонду культуры. На ім значыцца: “Рупліўцу. Стваральніку”.

Найбольш вядомыя творы Анатоля Бутэвіча: “Сем цудаў Беларусі”, “У гасцях у вечнасці”, “Званы Нямігі”,  “За наміткай гісторыі”, “Адвечны покліч Радзімы”, “Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку”, “Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Таямніцы Нясвіжскага замка”.

На фота: з 70-гадовым юбілеем Анатоля Бутэвіча віншуе старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

2 комментария

2 комментария

  1. EWA GODYCKA-CWIRKO:

    SZANOWNEMU JUBILATOWI SKLADAM ROWNIEZ NAJLEPSZE ZYCZENIA Z OKAZJI URODZIN.
    ZYCZE DALSZYCH SUKCESOW W PRACY ORAZ W ZYCIU OSOBISTYM.
    EWA GODYCKA-CWIRKO
    PIREUS.23.06.2018 R.

  2. wiktoria:

    Dla Pana Anatola Butewicza z najlepszymi zyczeniami z okazji urodzin dołączam mój przekład wiersza
    Wiktoria Zukiewicz-Dziwota, Polska

    MODLITWA ZA BIAŁORUŚ

    Wierzę

    w jedyną i niezniszczalną

    przez Boga podarowaną

    świętą i niepowtarzalną

    Ojczyznę naszą

    BIAŁORUŚ

    Wierzę

    w ojcowiznę mojego narodu

    dawnych i przyszłych pokoleń

    kraj nieśmiertelny

    tych,którzy już byli

    i którzy przyjdą po nas..

    oni to żmudna pracą

    dla białoruskiej ziemi

    twarda wola istnienia

    oddają chwałę Bogu

    przed wiekami i teraz

    Wierzę

    w swój naród

    naznaczony krzyżem cierpienia

    szczodrze obdarowany talentami

    pracowity, nieugięty

    i niezłomny

    Wierzę

    w dobroć , szlachetność

    w mój naród,który

    cierpiał za cudze grzechy

    przeżył gorycz cierpienia

    i niezasłużone pokuty

    lecz oparł się czarnym wichrom losu

    stojąc nadał dumnie

    zachowując swoją godność i nieśmiertelność

    W mój naród, na wieki wieków białoruski
    WIERZĘ

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!