Стала вядома ці магчымыя ападкі ў бліжэйшы час на тэрыторыі раёна (спойлер: так!)

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На працягу некалікіх дзён метэаролагі краіны прагназуюць на тэрыторыі раёна воблачнае з праясненнямі надвор’е і невялікія ападкі.

Сёння, 14 чэрвеня, жыхароў Нясвіжчыны на працягу дня чакае воблачнае надвор’е, магчымы невялікі дождж. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 20 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 14 — 15 са знакам “+”.

У пятніцу, 15 чэрвеня, будзе такое ж, пахмурнае, надвор’е, увечары верагодны невялікія ападкі. Дзённая тэмпература будзе ў межах +20…+22°С, ноччу да +17°С.

16 чэрвеня, у суботу, павінна быць воблачна, але з праясненнямі. Невялікі дождж удзень усё ж метэаролагі абяцаюць. Тэмпература паветра істотна не зменіцца: удзень — +18…+20 °С, ноччу да 17 са знакам “+”.

У нядзелю будзе без ападкаў і воблачна з праясненнямі, а максімальная тэмпература ўдзень складзе ўжо 24 градуса вышэй за нуль, ноччу паказанні ртутнага слупка будуць супадаць з папярэднім днём.

Панядзелак для Нясвіжчыны павінен будзе стаць яшчэ больш цёплым: +24…+26°С — удзень, у начныя часы — да +18°С. Будзе воблачнае з праясненннямі надвор’е, ёсць верагоднасць спадзявацца і ў гэты дзень на невялікі дождж.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.