Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

У рамках свята “Нясвіжскі фэст” адбыліся свята-конкурсы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

(Заканчэнне. Пачатак у №45)

Як мы паведамлялі, у мінулую суботу ў Нясвіжы прайшло абласное свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”. У яго рамках у конкурснай праграме фестывалю “Грай, гармонік” прынялі ўдзел каля 40 выступоўцаў —  ансамблі народнай музыкі, інды-відуальныя выканаўцы на народных інструментах, прыпевачнікі, а ў святах-конкурсах “Саламяныя дзівосы” і “Лазовыя карункі” — больш за 100 майстроў саломапляцення і лозапляцення.



З выставай вырабаў народных майстроў знаёмяцца старшыня
Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей, намеснік
начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі Мінаблвыканкама Святлана Баранок,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Круглік
і дырэктар Клецкага раённага цэнтра рамёстваў Анатоль Крыцкі

Юны майстар Мацвей Ганчаронак са Стоўбцаў, які пераймае майстэрства лозапляцення
ад сваёй бабулі, пачынае выраб карзінкі

Ад імя гаспадароў і арганізатараў свята ўдзельнікаў маштабнага мерапрыемства і яго гасцей са сцэны, устаноўленай на Ратушнай плошчы, прывіталі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Святлана Баранок.    

Майстры прадставілі выставы хатніх работ, створаных за апошнія 2 гады. На працягу трох гадзін, адведзеных на конкурс па вырабе твораў з саломы і лазы, можна было паназіраць за стварэннем саламяных і лазовых мастацкіх вырабаў, а таксама паспрабаваць зрабіць нешта сваімі рукамі.

Аб тым, як усё адбывалася — наш фотарэпартаж.

Юныя майстрыхі, выхаванкі студыі саломапляцення “Саламяны цуд” РЦНТ Ангеліна Яўсейчык, Дзіна Мялехіна і Валерыя Богуш атрымалі Дыпломы ўдзельнікаў конкурса “Саламяныя дзівосы”, а сама студыя, якой кіруе Ганна Міхайлік, узнагароджана Дыпломам І ступені

Увазе гледачоў у гэты дзень таксама былі прадстаўлены  выступленні народнага інструментальнага ансамбля “Кросны” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі” Крупіцкага цэнтра культуры імя У. Грома Мінскага раёна, вакальнага ансамбля “Слуцкія кавалеры” Слуцкага гарадскога дома культуры, поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн” з г. Мінска і канцэртная праграма з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці ўстаноў культуры нашага раёна. Кожны калектыў сабраў сваю долю апладысментаў і застаўся ў памяці гледачоў яскравым складаемым святочнага калейдаскопа.

Майстрыха па саломапляценні, кіраўнік народнага
ансамбля песні “Згода”
Нясвіжскага РЦНТ, Іна Філіпава за свае работы атрымала Дыплом ІІІ ступені ў конкурсе “Саламяныя дзівосы”

Выступае народны ансамбль народнай музыкі “Зараніца” Нясвіжскай ДШМ, які атрымаў Дыплом ІІІ ступені
ў конкурсе “Грай, гармонік!”. Узнагароду трымае яго кіраўнік Леанід Шышко

Сваю добрую славу пацвердзіў на “Нясвіжскім фэсце” і народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”. Дыплом ІІ ступені ў конкурсе “Грай, гармонік!” і падарунак — у кіраўніка ансамбля Яўгена Сухавея і ўдзельніка калектыву Уладзіслава Сініцына

Нікога не пакінулі раўнадушным прыпеўкі ў выкананні сямейнага трыа ў складзе прадстаўнікоў Нясвіжчыны — унучкі, бабулі
і праўнучкі Юліі Гарбачовай, Ірыны Шчурскай і Валерыі Івашка. Журы адзначыла іх выступленне Дыпломам ІІ ступені

На святочнай сцэне — славуты ўзорны
ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, праз які прайшло не адно пакаленне юных музыкантаў.
Абласное свята
народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”
прынесла ім Дыплом ІІІ ступені ў конкурсе “Грай, гармонік!”

 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!