Адразу дзве жыхаркі Нясвіжчыны адзначылі 100-годдзе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэтымі ліпеньскімі днямі 100-гадовы юбілей адсвяткавалі адразу дзве  жыхаркі Нясвіжчыны: Яўгенія Паўлаўна  Хвіцька (фота 2), што жыве ў Нясвіжы, і Ганна  Іванаўна Якжык з Пагарэльцаў.

Фота 1

З віншаваннямі і падарункамі ад Нясвіжскага райвыканкама, прафсаюза аграпрамысловага комплексу, ГА “Белая Русь”, РТЦСАН, Нясвіжскага і Сноўскага сельвыканкамаў да юбілярак завіталі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, дырэктар Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Корсак, старшыні Нясвіжскага і Сноўскага сельскіх выканкамаў Анатоль Жураўскі і Галіна Карпей, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта  СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Слабко.

Аляксандр Балцянкоў уручыў доўгажыхаркам  новыя пашпарты (фота 1). А народны ансамбль песні “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці і баяніст Леанід Шышко стварылі сапраўднае маленькае свята і імянінніцам, і ўсім прысутным.

Яўгенія Паўлаўна і Ганна Іванаўна нарадзі-ліся ў шматдзетных сем’ях, працавалі на зямлі, гадавалі дзяцей, карысталіся павагай сярод людзей. У кожнай на доўгім жыццёвым шляху былі свае выпрабаванні, але яны не страцілі душэўнай  цеплыні, дабрыні і сардэчнасці. Юбі-ляркі не скардзяцца на хваробы і жыццё. Яны па-ранейшаму  маладыя душой і сэрцам, акружаныя клопатам і любоўю блізкіх — дзяцей, унукаў і праўнукаў. А гэта, напэўна, і ёсць самае галоўнае ў жыцці.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.