Меню
Курс $  3.26 | €  3.56 | ₽100  3.55 |
Погода 2 °C

Адбылося свята для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Звычайны нядзельны дзень

15 ліпеня для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына стаў

па-сапраўднаму яркім і запамінальным.

Тут адзначалі юбілей вуліцы Новай.

На сцэне — ансамбль
песні “Родны напеў”

Алена Кіпроўская
прадстаўляе вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі



Фрагмент выставы мясцовых ўмельцаў

Прысмакі ад жыхароў
вуліцы Новай маглі паспрабаваць усе жадаючыя

За святам уважліва назіралі не толькі
дарослыя, але і самыя юныя гледачы

Святочнае мерапрыемства адбылося каля сельскага клуба. Ужо з раніцы тут гучала музыка, кіпела праца па арганізацыі выставы народных умельцаў, нацыянальных куткоў, рознічнага гандлю і г.д. Арганізатарам юбілею хацелася прадэманстраваць усё самае лепшае, а таксама расказаць пра тое, якую цікавую гісторыю мае іх аграгарадок, якія працавітыя людзі жывуць у ім, якія годныя выпускнікі выйшлі са сцен мясцовай школы, якія ёсць моцныя сем’і і пра многае іншае. Ганаровым госцем мерапрыемства стала кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай.

Спявае
Таццяна Шкода

На свяце ўшаноўвалі юбіляраў вуліцы, адзначалі падарункамі шматдзетныя сям’і, якіх тут дванаццаць. Сваёй творчасцю радавалі вяскоўцаў і дарылі ім добры настрой удзельнікі мясцовых калектываў амтарскай творчасці. Працаваў выязны гандаль.

Свята атрымалася надзвычай добрым і цёплым, а вяскоўцы засталіся вельмі ўдзячнымі яго арганізатарам.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!