Азімая пшаніца ў “Снове” дае па 88 ц/га

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлебаробам СВК “Агракамбінат Сноў” неабходна сёлета ўбраць 2680 гектараў збожжавых і 500 гектараў азімага рапсу. Вызначыўшы самыя аптымальныя тэрміны ўборкі,  у гаспадарцы дружна прыступілі да яе ў сераду. Сем камбайнаў занята на рапсе, які вырошчвалі на сваіх землях, чатыры — на тых, што арэндуюць у Клецкім раёне.  Пяць убіраюць азімую пшаніцу. Яна дае па 88,1 цэнтнера з гектара.

Учора, каб зрабіць здымкі, мы з раніцы наведалі поле з азімай  пшаніцай каля вёскі Клепачы.

Фота 1

Фота 2

На фота: 1. Задаволены працай старшыя камбайнеры Віктар Карповіч і Дзмітрый Васінкевіч. Яны маюць немалы вопыт, добра ведаюць тэхніку, тэхналогію ўборкі, усё  выконваюць з высокай адказнасцю. Адзін кіруе камбайнам “Лексіён-550”, другі — “Мега-218”.

  1. Вадзіцель Віктар Пячкоўскі своечасова падганяе свой “МАЗ” пад бункер камбайна, каб запоўніць кузаў бурштынавым зернем і даставіць яго на ток.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.