Цёпла, але з дажджамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ліпень працягне радаваць цёплай тэмпературай, разам з тым, метэаролагі прагназуюць на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ападкі, месцамі навальніцы.

Сёння, 19 ліпеня, слупок тэрмометра пакажа ўдзень +23…+24 °С, ноччу — да 18 са знакам “+”. Будзе пахмурнае з праясненнямі надвор’е, у дзённыя часы і ноччу магчымы невялікі дождж, ёсць верагоднасць навальніцы.

У пятніцу, 20 ліпеня, нас чакае суцэльная воблачнасць і дажджы на працягу дня. Дзённая тэмпература складзе тыя ж +23…+24 °С, ноччу — да 19 градусаў. Паўночны вецер можа скласці да 6 метраў за секунду.

У суботу, па дадзеных спецыялістаў, паветра прагрэецца ўдзень ізноў да +24 °С, у начныя часы да +18 °С. Усталюецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, невялікія дажджы магчымы.

У нядзелю, 22 ліпеня, метэаролагі прагназуюць ізноў суцэльную воблачнасць і ападкі. Дзённая тэмпература будзе +23…+24 °С, ноччу +17…+19 °С.

Панядзелак павінен быць яшчэ больш цяплейшы: паветра прагрэецца да +27 °С удзень і ноччу да +20 °С. Будзе воблачна з праясненнямі, магчымы невялікія дажджы.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.