Дацягнуць да чацвярга! Метэаролагі паведамілі, калі нарэшце спыняцца дажджы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Доўгачаканыя дажджы накрылі ўсю тэрыторыю краіны і затрымаліся на даволі працяглы час. Але мы радыя вам паведаміць, што ў хуткім часе лета павінна вярнуцца.

Сёння, 3 ліпеня,  на тэрыторыя Нясвіжскага раёна да +16 °С — удзень, начная тэмпература ў сваім максімальным значэнні будзе не больш за 14 градусаў са знакам “+”. На працягу дня будзе ісці дождж, захаваецца воблачнае, без праянсненняў надвор’е. Заходні вецер складзе 5 метраў за секунду.

4 ліпеня, у сераду, будзе панаваць пахмурнае надвор’е без праясненяў, ападкі метэаролагі зноў жа прагназуюць. Дзённая тэмпература застанецца ў межах ад 15 да 17 вышэй за нуль, ноччу — ад +11°С да 13°С. Вецер будзе ў межах папярэдняга дня.

У чацвер, 5 ліпеня, дажджы нарэшце спыняцца, хоць і будзе воблачна з праясненнямі. А вось паветра ў гэты дзень прагрэецца да +23 °С, ноччу — +13…+16 °С. Вецер будзе неістотны.

Пятніца, верагодней за ўсё, будзе пахмурнай, але ападкаў не прагназуецца. Удзень — +21…+22 °С, начная тэмпература складзе  +14… +15 °С.

Пра надвор’е на выхадныя мы абавязкова паведамім у наступных матэрыялах.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.