Надвор’е — без змяненняў: спякоты не плануецца, кароткачасовыя дажджы — магчымы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння, 12 ліпеня, жыхароў Нясвіжчыны чакае воблачнае з праясненнямі надвор’е і да +24 °С удзень, ноччу слупок тэрмометра пакажа 16…18 градусаў вышэй за нуль. На працягу дня на тэрыторыі раёна прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

13 ліпеня, у пятніцу, дзённая тэмпература крыху знізіцца і складзе +20…+22 °С, тое самае адбудзецца і ў начныя гадзіны — +14…+16 °С. Метэаролагі зноў жа абяцаюць  ападкі і нават навальніцы. Заходні вецер можа скласці да 4 метраў за секунду.

На выхадных надвор’е істотна не зменіцца: яно будзе пахмурным з праясненнямі, па назіраннях спецыялістаў, не павінна абысціся  без ападкаў.

У суботу, 14 ліпеня, — тыя ж 22 градусы цяпла ўдзень і да +16 °С — ноччу. Вецер будзе неістотны.

У апошні дзень тыдня тэмпература паветра асаблівых змяненняў не прынясе: дзённая на 1 °С нижэй за суботнюю, а начная будзе вагацца ў межах 15…17 градусаў.

У панядзелак, 16 ліпеня, таксама магчымы невялікія дажджы. Слупок тэрмометра падымецца ўдзень да +23 °С, ноччу — +17… +18 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.