Сумнік канадскі — небяспечнае “ўпрыгажэнне”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Памятаю, пару дзясяткаў гадоў таму ў палісадніку ля нашага вясковага дома, па абодва бакі веснічак, купкамі стаялі расліны чуць не ў рост чалавека з жоўтымі кветкамі-мяцёлкамі. Яны абрамлялі ўваход, яркай фарбай упрыгожвалі сядзібу. Некалі ж не было такой вялікай разнастайнасці кветак, якую маем цяпер. Бачыла дзе-нідзе гэтыя “сонечныя” плямкі і на могілках, у агароджах — было, як кажуць, “танна і сярдзіта” — вяскоўцы стараліся хоць як аздобіць апошні прытулак ро-дзічаў. Не ведаю, як называлася гэтая расліна, і ці наогул мела яна ў нас тады нейкую назву. З часам мы яе звялі, з’явілася шмат іншых кветак і кустоў. Не сустракаю яе і на могілках (маю на ўвазе сваю вёску Затур’я). І вельмі добра. Бо, здаецца, гэта і ёсць сумнік канадскі (на рускай мове ён называецца золотарник), які з’яўляецца інвазіўнай раслінай, агрэсарам, што пагражае айчынным раслінам і насякомым.
Пра яго можна шмат прачытаць у інтэрнэце. “Беларусі пагражае імклівае распаўсюджванне сум-ніку канадскага. Эколагі папярэджваюць: па ступені небяспечнасці для навакольнага асяроддзя і дабрабыту чалавека гэты чужы від знаходзіцца ў адным шэрагу з баршчэўнікам і каларадскім жуком”. “Агрэсіўнаму распаўсюджванню сумніку канадскага садзейнічае некалькі фактараў. Па-першае, у Беларусі ён не сустракае, як іх называюць, ворагаў з ліку раслін-канкурэнтаў і насякомых. Па-другое, кожны куст дае да 100 тысяч штук насення, якое адрозніваецца вельмі высокай усхо-джасцю — да 95 %. Па-трэцяе, яго карэнне выпрацоўвае інгібітары — рэчывы, якія прыпыняюць рост іншых раслін. Услед за гэтым знікае большасць насякомых, птушак, дробных млекакормячых”. Жывёла, у тым ліку і дзікая, не паядае сумніку, таму ён замацоўваецца на лугах, пашах, пустках, на ўзлессі. Спецыялісты папярэджваюць: “сумнік канадскі ўжо сёння наносіць вялікі ўрон не толькі прыродзе Беларусі, але і лясной, і сельскай гаспадарцы. Цяпер гэты працэс яшчэ можна ўзяць пад кантроль. Гэта наша агульная задача і агульная адказнасць. Калі мы не спынім распаўсюджвання сумніку цяпер, то ўжо праз некалькі гадоў гэта работа запатрабуе ад нас значна болей сіл і сродкаў”; “Калі мы дапусцім пранікненне сумніку ўглыб лесу, то ў далейшым пры лесаўзнаўленні нам давядзецца праводзіць комплекс дадатковых мерапрыемстваў, што пацягне істотныя затраты. Акрамя таго, страта натуральнай расліннасці лясоў негатыўна адаб,ецца на харчаванні жывёл”.
Змагацца з сумнікам канадскім, як і з баршчэў-нікам Сасноўскага, можна хімічнымі і механічнымі метадамі. Яго скошваюць па меры адрастання да 15—20 см, гэта значыць, 3-4 разы за сезон. Можна скошваць у другой палове жніўня да паспявання насення, тады скошаныя расліны абавязкова трэба спаліць або скласці ў кампосты.
Золотарник, мусіць, таму і носіць такую назву, што суквецце мае залацісты колер.
— Але яго ні ў якім разе не трэба выкарыстоў-ваць для ўпрыгожвання, вырошчваць як дэкаратыўную культуру, — папярэджвае чытачоў нашай газеты начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч. — Паколькі ён лёгка распаўсюджваецца, гаспадыням трэба наогул пазбавіцца ад такой “прыгажосці” ля дамоў, у іншых месцах. Цяпер ёсць шмат цудоўных дэкаратыўных раслін, якія дастойна ўпрыгожваюць і сядзібу, і могілкі, калі хто жадае там пасадзіць кветкі.
Абмеркаваўшы з Юрыем Іванавічам праблемы, якія можа прынесці нам сумнік канадскі, я пацікавілася, як у раёне вядзецца барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага, асабліва небяспечнай інва-зійнай культурай.
— Знішчаем і хімічным, і механічным шляхам, — расказаў Юрый Грынкевіч. — Для хімапрацоўкі ўчасткаў з баршчэўнікам нашаму раёну выдзелена сёлета 12 тысяч рублёў. Першы транш выкарыстаны, хімікатамі апрацавана 14 гектараў 12 сотак. У ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Юшавічы”, “Сейлавічы”, “Лань-Нясвіж” — у месцах масавага знаходжання баршчэўніку, адзінкавыя яго месцы ёсць у ААТ “Гарадзея”, яны таксама апрацаваны ядамі. Грошы трацяцца, і не малыя. Таму трэба прыняць усе захады, каб на шляху землекарыстальнікаў не паўстаў і сумнік канадскі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота сумніку канадскага выкарыстана
ў якасці ілюстрацыі да тэксту.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.