Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 11 °C

У «Чырвоным музеі» прайшло адкрыццё выставы жывапісу Лявона Іванавіча Грышука

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У «Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі» на мінулым тыдні адбылася выстава жывапісу сябра  Беларускага саюза мастакоў Лявона Іванавіча Грышука.

Лявон Іванавіч Грышук нарадзіўся 02.05.1951 г. у в. Глінкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

1957- 1963 гг. – вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі С.П. Каткова.

1964 — 1966 гг. – вучоба ў Рэспубліканскай мастацкай школе.

У 1976 г. – скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава.



З 1990 г. – удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў.

З 2005 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.

1986 г. – прымаў удзел у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Мастак працуе ў станкавым жывапісе і графіцы.

[metaslider id=»55176″]

Пейзажныя палотны Лявона Грышука абуджаюць шчымлівае замілаванне да болю блізкімі, але ўжо недасяжнымі вобразамі роднага краю, нагадваюць летуценныя ўспаміны дзяцінства, за якія хочацца ўхапіцца, але яны незваротна знікаюць. Дынамічныя вобразы прыроды, створаныя мастаком, кантрастуюць з, падавалася б, фізічна статычнай, без адзінага подыху ветра, цішынёй.

Чарнобыльскія творы Лявона Грышука заслугоўваюць таго, каб стаць сімваламі, якія алюстроўваюць маштаб трагедыі, але яны нялёгка даюцца яму, бо прымушаюць наноў перажываць боль і страту сяброў.

Біблійныя тэмы адкрылі новы этап жыцця і творчасці мастака. Добрая вестка пра Ісуса Хрыста і прыход да Бога сталі выратавальнымі для мастака, які пасля працы ліквідатарам пакутаваў ад дэпрэсіі і шматлікіх хваробаў.

Творы Лявона Грышука знаходзяцца ў фондах музеяў Рэспублікі Беларусь, мастацкіх галерэях і прыватных калекцыях Польшчы, Германіі, Ірландыі, Ізраіля і стран СНД.

Выстава працуе: аўторак – нядзеля з 8.00 да 17.00, выхадны – панядзелак.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!