Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

У засекі дзяржавы паступіла першае збожжа

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У нядзелю на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства паступіла першае зерне  новага ўраджаю. Яго адправілі хлебаробы ЗАТ “1 Мая” на заказаным у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” транспарце. Першую машыну з 20 тонамі азімай  пшаніцы даставіў з закрытага акцыянернага таварыства вадзіцель Нясвіжскага райаграсэрвіса Аляксандр Ісакаў. Усяго першамайцы ў гэты дзень здалі дзяржаве больш за 74  тоны збожжа.



Фота 1

Фота 2

На фота:

  1. Першы дзень прыёмкі новага ўраджаю на Гарадзейскім ЗПП — святочны: з духмяным караваем, з цёплымі пажаданнямі. І са здымкам на памяць: злева на-права — галоўны эканаміст ЗАТ “1 Мая” Іван Слуцкі, лабарант збожжапрыёмнага прадпрыемства  Таццяна Маскалік, загадчык лабараторыі Віктар  Шарапа, намеснік дырэктара  Пётр Агейка, галоўны аграном ЗАТ “1 Мая” Анатоль Міхлай, дырэктар Гара-дзейскага збожжапрыёмнага прадпрыемства Сяргей Гук, галоўны спецыяліст  аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі  і механізацыі ўпраўлення па сельскай  гаспадарцы Нясвіжскага райвыканкама  Алена Даманькова, лабарант Людміла Юруць і старшы майстар Таццяна Троська.
  2. Лабарант Людміла Юруць адбірае пробы першамайскай харчовай пшаніцы. Аналізы сведчаць: збожжа — тое, што трэба, мае трэці клас, клейкавіны ў ім 26 %.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!