Як мінімум да канца тыдня — дажджлівае надвор’е

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Навальніцы, вецер і моцныя дажджы прагназуюць жыхарам раёна метэаролагі на бліжэйшы час. Разам з тым тэмпература паветра будзе адпавядаць летняй. І такое надвор’е захаваецца у Нясвіжскім раёне як мінімум да канца тыдня.

Сёння, 17 ліпеня, будзе найбольш неспрыяльнае надвор’е: прагназуюцца навальніцы, вецер (да 7 метраў за секунду) і суцэльная воблачнасць на працягу дня. Да +23 °С удзень, ноччу — да +20 °С. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду, 18 ліпеня, сонца ўсё ж павінна выглянуць на некаторы час, але верагоднасць ападкаў таксама вялікая, паўночна-ўсходні вецер дасягне 6 м/с. Дзённая тэмпература — да 26 градусаў са знакам “+”, начная — +18…+20 °С.

Пераменную воблачнасць з ападкамі і паўночным ветрам да 6 м/с абяцаюць нам і ў чацвер, 19 ліпеня. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 24 градусаў вышэй за нуль, начная будзе ў межах +16…+19 °С.

Пятніца, 20 ліпеня, не будзе выключэннем у гэтым шэрагу дзён: суцэльная воблачнасць і дажджы з ветрам да 6 м/с на працягу дня. +22…+25 °С — удзень і да +19 — ноччу.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў нашых наступных паведамленнях.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.