Яны працуюць для людзей з адказнасцю і павагай

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 108
  • 1
  •  
  •  
  •  

У цэнтры вёскі Рудаўка размешчаны абноўлены будынак з добраўпарадкаванай тэрыторыяй, які належыць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Сладов». Ён мае прывабны эстэтычны выгляд, а яшчэ большую прыгажосць яму надаюць шыльды з назвамі магазіна «Меркурый» і кафэ «Вясельны хутарок».

Людміла Карабейка (злева), атрымаўшы спецыяльнасць прадаўца ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме,
пацвярджае яе ўжо 28 гадоў. Тамара Юхо па спецыяльнасці повар, але так склалася, што ўсё жыццё шчыруе прадаўцом, аб чым ні разу
не пашкадавала. Ёй падабаецца працаваць з пажылымі людзьмі, з дзецьмі. Жанчыны лічаць:
трэба любіць свайго пакупніка, умець падказаць, дапамагчы. «У нас добрыя пакупнікі, і самае галоўнае, каб яны былі задаволены», — гавораць яны

Магазін працуе ўжо 17 з лішкам гадоў. Тут прапануецца пакупнікам мяса-малочная прадукцыя, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, напіткі і яшчэ  шмат чаго, неабходнага для спажыўца. Тавары ў асноўным айчынных вытворцаў, запатрабаваных сярод пакупнікоў: ААТ «Барысаў-хлебпрам», «Спартак», «Віцьба», «Камунарка» і іншых. Мясцовыя жыхары, каб не ехаць у горад, могуць таксама набыць у «сваім» магазіне і прамысловыя тавары. Асартымент уключае самае неабходнае: мыйныя, чысцячыя сродкі, прадметы асабістай гігіены. Як адзначыла дырэктар прад-прыемства Ала Доўнар, нягледзячы на адкрыццё новых маркетаў у райцэнтры, у мясцовым «Меркурыі» застаўся свой пакупнік.

Вялікім попытам у насельніцтва карыстаецца і кафэ, хоць яшчэ даволі «маладое» (працуе чацвёрты год). Яно разлічана на сто месцаў. Да паслуг кліентаў — вялікія прыгожа аформленыя ў сучасным стылі залы, чысціня і ўтульная атмасфера, багатае меню, якое часта абнаўляецца, тут гатуюць смачныя стравы еўрапейскай і нацыянальнай кухні.

Працуе кафэ па папярэднім запісе, не кожны дзень, а толькі падчас правядзення мерапрыемстваў — вяселляў, юбілеяў, карпаратываў і іншых.

Кліентаў тут хапае. Як расказала Ала Леанідаўна, заказы прымаюцца ўжо на наступны год. Ёсць сем’і, у якіх склалася традыцыя адзначаць усе сямейныя ўрачыстасці менавіта тут. І не дзіўна. Тут да кожнага індывідуальны падыход: удзеляць колькі патрэбна часу — гадзіну, дзве і больш, раскажуць, дадуць параду дзе, як і што размясціць, аформіць залу (тут ёсць свае кваліфікаваныя дэкаратары). І тамаду, і фота-відэааператара падкажуць, дзе ўзяць, і шмат іншых дробязей, пра якія ў клопатах-хваляваннях часам забываюць заказчыкі ўрачыстасцей.

Добрая праца ладзіцца яшчэ лепш, калі калектыў працуе зла-джана. А менавіта такіх людзей — старанных, адказных, неабыякавых да сваіх абавязкаў — сабрала вакол сябе добразычлівая, тактоўная і ветлівая Ала Леанідаўна. А дапамагае ёй муж Станіслаў Францавіч, які з’яўляецца сузаснавальнікам прадпрыемства.

— Мне пашанцавала з калектывам, — гаворыць мая суразмоўца. — У нас 10 чалавек, усе — старанныя работнікі. У мяне добрае стаўленне да іх. Склаліся таварыскія ўзаемаадносіны, мы сябруем сем’ямі і разам адзначаем святы.

Сярод лепшых дырэктар назвала бухгалтара Лілію Плакса, прадаўцоў Людмілу Карабейка і Тамару Юхо, повара Людмілу Жураўскую. Усе яны працуюць з моманту адкрыцця магазіна і кафэ.

— Праца цяжкая, калі да яе ставіц-ца з адказнасцю, — працягвае Ала  Леанідаўна. — Але яна таго вартая. Бо людское «дзякуй» у адказ — самая высокая ўзнагарода. Мы цэнім сваіх кліентаў, адносімся да іх з            любоўю і павагай.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 108
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.