Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Жніво-2018. Выкарыстоўваючы кожную спрыяльную гадзіну

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Хлебаробам Нясвіжчыны трэба сёлета ўбраць 22351 гектар збожжавых і зернебабовых культур. Прыступілі да жніва, манеўруючы тэхнікай, падбіраючы аптымальныя ўчасткі, выкарыстоўваючы кожную спрыяльную гадзіну надвор’я. Па стане на 19 ліпеня па раёне скошана і абмалочана 315 гектараў збожжавых і зернебабовых (1,4 %): 123 га — у ЗАТ “1 Мая”, 80 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 61 га — у ААТ “Юшавічы”, 30 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 18 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 3 га — ДП “ЭБ “Свеклавічная” (згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу).



Усяго намалочана 1249,3 тоны зерня. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль складае 39,7 ц/га. Па 88,1 ц/га намалочваюць снаўчане. У поле, на азімую пшаніцу, яны вывелі камбайны ў сераду. У ААТ “Лань-Нясвіж”, убраўшы ўвесь азімы ячмень, зараз працуюць таксама на азімай пшаніцы. Яе ж убіраюць першамайцы і камбайнеры “Юшавічаў”. У “Нясвіжскім райаграсэрвісе” і “Свеклавічнай” жніво пачалі з азімай трыцікале.

У разгары ўборка рапсу. Яго па стане на 19.07 зжалі 1139,5 га, што складае 64 % да плана. Завяршылі гэту  работу ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Лань-Нясвіж” і “Сейлавічы”, заканчваюць яе ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і “1 Мая”.

Сярэдняя ўраджайнасць рапсу — 31,4 ц/га. Па 54,1 ц/га збіраюць яго ў “Снове”, па 38,8 ц/га сабралі ў “Нясвіжскіх Астроў-ках”.

Адначасова механізатары стараюцца ўбраць з іржышча салому.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!