Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Жніво набірае абароты. Апошнія навіны з палёў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Па стане на раніцу 24 ліпеня, згодна з аператыўнай  інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне скошана і абмалочана 3672,2 гектара збожжавых і зернебабовых культур, што складае 16,4 % ад неабходнага. У т.л. па 26 % сваёй плошчы вызвалілі ЗАТ “1 Мая” і ААТ “Юшавічы”. Усяго намалочана 17090,3 тоны збожжа — па 46,5 ц/га. Найбольшы выхад з гектара ў гэтыя дні — у ААТ “Новае жыццё” (84,7 ц), СВК “Агракамбінат Сноў” (78,9 ц), ААТ “Грыцкевічы” (66,9 ц).



 

Фота 1

Фота 2

Услед за збожжаўборачнымі камбайнамі на палі выходзіць і тэхніка па ўборцы саломы — участкі вызваляюцца для новых работ. Механізатар СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксей Заяц (фота 1) на “Ягуары”падбірае і здрабняе яе. Сечку адвозяць да ферм, дзе яна сціртуецца — фарміруецца такая сцірта з дапамогай цюкоў. Аляксандр Яфімчык (фота 2) — адзін з механізатараў, якія займаюцца адвозкай саломы.

 

 

За апошні дзень, 23 ліпеня, па раёне было ўбрана 548,4 га, у т.л. 129 — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 112 — у ААТ “Гарадзея”, 84 — у ЗАТ “1 Мая”. Месцамі дажджы перашкаджаюць камбайнерам высока-прадукцыйна выкарыстоўваюць тэхніку ўвесь светлавы дзень. Тым не меней, жніво-2018 набірае абароты.

Адначасова вядзецца продаж збожжа дзяржаве. Па стане на 24 ліпеня з гаспадарак  раёна на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства адпраўлена 3065 тон пшаніцы харчовай — 19,4 % ад плана (дзяржзаказ на пшаніцу харчовую, якая здаецца УП “Барысаўскі КХП”, — 15800 тон).

Найбольшае выкананне дзяржзаказу —  у хлебаробаў ЗАТ “1 Мая” — 55,8 %. На 38,2 % яго выканала  ААТ “Новае жыццё” (прададзена 651 т), на 37,4 % — ААТ “Гарадзея” (прададзена 747,4 т), на 30,2 % — ААТ “Юшавічы”, на 15,3 % — ААТ “Грыцкевічы”, на 14,6 % — ААТ “Сейлавічы”, на          12,45 % — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, на 8,8 % — ААТ “17 Верасня”, на 6 % — ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Дзяржзаказ на ячмень піваварны — 1500 тон. Яго будуць здаваць ААТ “Крыніца”.

Закончана ў раёне ўборка азімага рапсу. У сярэднім кожны гектар даў па 38,9 ц алейнага насення. У т.л. у “Снове” — 58,1 ц, у ЭБ “Свеклавічная” — 40 цэнтнераў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!