Без спякоты, але яшчэ лета

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя дні асаблівай спякоты метэаролагі на Нясвіжчыне не прагназуюць (выключэннем стане сённяшні дзень) ,як і ападкаў.

Сёння, 14 жніўня, паветра ўдзень прагрэецца да +30 °С, начная складзе +18…+21 °С. Калі і магчымы ападкі, то невялікія і ўвечары.

15 жніўня на працягу дня магчымыя ападкі. Дзённая тэмпература чакаецца ад 23 да 25 градусаў са знакам “+”, ноччу — да 18 градусаў вышэй за нуль. Заходні вецер будзе дасягаць 6 метраў за секунду.

У чацвер, 16 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі, ападкі ў гэты дзень не прадбачацца, паўночна-заходні вецер складзе  4 — 6 м/с. Удзень — +22…+24 °С, у начныя часы — да +17 °С.

У пятніцу, 17 жніўня, чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, без дажджоў. +23…+25 °С — удзень і да +18 — ноччу.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.