Домрачава стала першым зорным паслом

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» абвясціў аб запуску інфармацыйнага праекта «Зорныя паслы ІІ Еўрапейскіх гульняў».

Першым уладальнікам гэтага тытула стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава. Сертыфікат аб прысваенні звання зорнага пасла вядомай спартсменцы ў зале Алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўручыў дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін.

Домрачава адзначыла, што для яе вельмі ганарова стаць першым зорным паслом буйнога турніру. Дар’я не сумняваецца, што на ІІ Еўрапейскіх гульнях павінны заззяць новыя зоркі спорту, якія пасля будуць успамінаць беларускую сталіцу як горад, у якім яны дамагліся сваіх першых вялікіх поспехаў.

Георгій Катулін падкрэсліў, што прыярытэтнымі задачамі праекта з’яўляюцца прасоўванне і фарміраванне станоўчага іміджу ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягненне да іх грамадскай увагі, стымуляванне цікавасці жыхароў Беларусі і сусветнай грамадскасці да мультыспартыўнай падзеі, папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму Еўрапейскіх гульняў.

У лік зорных паслоў увойдуць выдатныя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры не толькі Беларусі, але і замежных краін. Услед за Дар’яй Домрачавай сертыфікаты зорных паслоў ІІ Еўрапейскіх гульняў атрымаюць вядомыя цыркавыя артысты браты Запашныя.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.