Падводзім вынікі жніва-2018. Ідзе ворыва глебы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжскі раён закончыў уборку збожжавых. Намалочана звыш 100 тысяч тон зерня. Ураджайнасць склала 44,5 ц/га. Найбольшая  яна ў ААТ “Новае жыццё” (74,9 ц/га) — гэта другое месца ў Мінскай вобласці пасля ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна (там — 89 ц/га). Услед ідзе СВК “Агракамбінат Сноў” (73,7 ц/га).

У раёне — 7 камбайнераў-двухтысячнікаў. Самы высокі намалот — у старшага камбайнера СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргея Вайняка — 2521,4 тысячы тон у фізічнай вазе. Затым ідуць таксама снаўчане Уладзімір Яфімчык, Анатоль Абрамовіч, Аляксандр Грынаш, Іван Касцюкевіч, Уладзімір Капытка, Ігар Праневіч.

33 камбайнеры сабралі 1000 і болей тон збожжа, тры камбайнеры перавысілі намалот у 900 тон, восем — намалот у 800 тон.

10 вадзіцеляў перавезлі  больш за 2000 тон збожжа, 28 — больш за 1000 тон, два — больш за 900 тон. Найбольшую яго колькасць з поля на ток даставілі Дзмітрый Міклашэвіч (2700,5 т), Леанід Вялічка (2624,8 т), Віталь Мамонька (2558,2 т) з СВК “Агракамбінат Сноў”

Паколькі 10 камбайнаў і 5 аўтамашын з сельгаспрадпрыемстваў раёна зараз працуюць на палях Валожыншчыны, планкі намалотаў і перавозкі збожжа, прыведзеныя вышэй, не з’яўляюцца  канчатковымі. Варта нагадаць, што дапамога адстаючым — справа ўдзячная  для хутчэйшага заканчэння жніва ў вобласці. Усяго 60 камбайнавых экіпажаў  з іншых раёнаў сёлета адправі-ліся дапамагаць хлебаробам Чэрвенскага, Крупскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Валожынскага раёнаў.

Па дапрацоўцы збожжа ў фізічнай вазе  на першае месца ў нашым раёне выйшаў аператар збожжасушыльнага комплексу з ААТ “Новае жыццё” Анатоль Казляк (11631,7 тоны). 9359 тон дапрацавалі Сяргей Якавец і Мікалай Рэут  со “Снова”.

Засуха перашкодзіла сёлета сабраць запланаваны ўраджай, той, пад які  закладваліся фізічныя, матэрыяльныя і фінансавыя  сродкі. На жаль. Бо рупная праца нашых людзей  скіравана на максімальную аддачу  гектара.

Вось і зараз усё падуладна дэвізу: камбайн з поля — плуг у баразну. Механізатары сельгаспрадпрыемстваў пачалі рыхтаваць глебу  пад азімыя культуры. Амаль ва ўсіх гаспадарках ідзе яе ворыва. Так, па стане на 9 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, пад азімы рапс заарана 1451 га — 62 %% да плана. Пад азімыя збожжавыя — 574 га (4 % да плана).

З ржышча звозіцца салома. Па стане на 9 жніўня яна ўбрана з 10025 гектараў — 44,6 % ад уборачнай плошчы. 88 % плошчы  вызвалена ў ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя”, 81 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 79 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 70 % — у ААТ “Новае жыццё”, 65 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 63 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Вось што расказаў карэспандэнту “НН” галоўны аграном дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавіч-ная” Яўген Саліта:

— На цюкаванні саломы ў нас  працавалі два механізатары — Павел Крэнь на МТЗ-1523  з прэс-падборшчыкам “Кронэ” і Сяргей Смолка на МТЗ-82 з прэс-падборшчыкам “ПРФ-180”.  На днях падключылі трэці прэс-падборшчык, справа пойдзе хутчэй. На звозцы рулонаў заняты тры пагрузчыкі (два — на пагрузцы на полі, адзін — на разгрузцы ля фермы) і чатыры  трактары з платформамі для возкі саломы. На пагрузчыках заняты Мікалай Янчык, Аляксандр Шнаркевіч і Іван Карпач. На адвозцы стараюцца Андрэй Азарка, Радзівон Панкрат, Мікіта Сакавец. Вызвалена ад яе 730 гектараў.

На вызваленых палях ідзе ворыва глебы. Механізатар Рыгор Ермохін  на МТЗ-3022 у агрэгаце з плугам “Рабэ V-160” штодзённа заносіць на свой рахунак да 20  гектараў. Заараў 100-гектарнае поле ва ўрочышчы “Аэрадром”. Там, здаецца, яшчэ зусім нядаўна снавалі камбайны, убіралі азімую трыцікале. За ёй жа, згодна са севазваротам, зараз  размесцяць азімы рапс. А наступным падрыхтавалі да заворвання  поле пасля ячменю ва ўрочышчы “Фамічоўка”. Там таксама  100 гектараў. І таксама  бу-дзе пасеяны азімы рапс.

Механізатар Уладзімір Дэйнека на МТЗ-82 з раскідвальнікам мінеральных угнаенняў “Аксіс” уносіць пад азімыя фосфар і калій. Рассеяў іх на 350 гектарах.

— Рапс з’яўляецца першым звяном у пасяўным ланцужку азі-мых. Сёлета пад яго дабавілі 50 гектараў,  — працягвае Яўген Уладзіміравіч. — Сеяць яго пойдзе механізатар Пётр Губей.  Ён падрыхтаваў свой збожжаўборачны камбайн да захоўвання, правёў тэхабслугоўванне трактара. Замацаваная за ім сеялка “Амазоне” гатова да работы.

200 гектараў рапсу, 450 — пшаніцы, 350 трыцікале — такі азімы клін у “Свеклавічнай”. І ўсё засее Пётр Пятровіч. Вопыту і працавітасці яму не займаць.

Тамара ПРАЛь-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.