Стала вядома, калі тэмпература паветра панізіцца

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Да канца тыдня жыхароў раёна чакае такая ж спякота, як і была цэлы тыдзень, але ў пачатку тыдня метэаролагі абяцаюць зніжэнне тэмпературы.

Сёння, 2 жніўня,  воблачна з праясненнямі. Ападкі не прагназуюцца. Тэмпература будзе трымацца летняй — да +28 °С удзень, ноччу — да 18 градусаў са знакам “+”.

У пятніцу, 3 жніўня, удзень ужо ад 27 да 29 градусаў цяпла, ноч таксама не будзе халоднай — +18…+20 °С.  Дажджы ў гэты дзень не прадбачацца.

У суботу раніцай — пахмурна і магчымы туман, паніжэнне бачнасці на асабных участках дарог. Удзень жа ўсталюецца сонечнае надвор’е і да 29 градусаў вышэй за нуль, у начныя часы — да 20 градусаў цяпла.

У нядзелю надвор’е павінна крыху змяніцца: калі ўдзень тэмпература падымецца да +27 °С, то ў вечары ёсць верагоднасць ападкаў, магчымы і навальніцы. Ноччу чакаецца да +19 °С.

Першы дзень наступнага тыдня метэаролагі абяцаюць Нясвіжчыне пахмурным з невялікімі дажджамі. Паўночна-заходні вецер у парывах можа дасягаць 13 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе да 23 градусаў са знакам “+”, ноччу — да +16 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.