Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Уклад у агульную справу

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.08.2018

Па стане на 31 ліпеня ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” убрана 1105 гектараў збожжавых і зернебабовых. Гэта складае 48 % ад неабходнага. За дзень, 30 ліпеня, камбайнеры зжалі 101 гектар (4,4 %). Кожны ў сярэднім дае па 34,2 цэнтнера.

Важкі ўклад у агульную справу ўносіць старшы камбайнер Пётр Куратнік, які  шмат гадоў жне збажыну ў сваёй гаспадарцы. Ён летась заняў у ёй першае месца. І сёлета не здае пазіцый. На ўчарашнюю раніцу камбайнам “Лексіён-540” убраў 143 гектары, намалаціў амаль 500 тон збожжа. А шчыруе Пётр Міхайлавіч  з маладым памочнікам Дзмітрыем Куратнікам (на фота 1).



Фота 1

На адным полі з імі ў дзень нашага прыезду збажыну  на “Палессі” ўбіраў старшы камбайнер Віктар Гаціла (фота 2).

Каб удзельнікам жніва добра працавалася, ім у поле прывозяць смачныя абеды і падвячоркі са сталовай райаграсэрвіса. Раздатчыца Вікторыя Гаціла  (фота 3) з усмешкай жадае ўсім  прыемнага апетыту.

Фота 2

Фота 3

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!