Восень ідзе ў наступленне. Якое надвор’е нас чакае ў бліжэйшы час?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ужо на гэтым тыдні жыхары Нясвіжскага раёна адчуюць наступленне восені. Надвор’е будзе пахмурным, з дажджамі і туманамі.

Сёння, 28 жніўня, магчымы невялікія дажджы, заходні вецер складзе 3 — 5 метраў за секунду. На працягу дня будзе пахмурна, удзень — да 20 градусаў са знакам “+”, ноччу — не больш за 12.

У сераду, 29 жніўня, ранкам на асобных участках магчымы туман, бачнасць 500 — 800 м. Будзьце ўважлівыя на дарогах! Удзень тэмпература складзе +19…+21 °С, у начныя часы — да 13 градусаў вышэй за нуль. Па дадзеных спецыялістаў, магчымыя дажджы, месцамі навальніцы.

Чацвер, 30 жніўня, таксама сустрэне нас ранішнімі туманамі. Надвор’е воблачнае, з праясненнямі, вецер паўднёва-заходні да 5 м/с. Дзённая тэмпература прагназуецца ў межах +20…+22 °С, ноччу слупок тэрмометра падымецца да 14 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу метэаролагі абяцаюць удзень да +24 °С, захаваецца воблачнасць з праясненнямі і магчымасць невялікіх ападкаў, ноччу — +14…+16 °С.

Пра надвор’е на бліжэйшыя выхадныя чытайце ў наступных паведамленнях.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.