Хлебаробы краіны вось-вось выйдуць на 5-мільённы намалот збожжа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства па сельскай гаспадарцы і харчаванні, па стане на  раніцу 16 жніўня ў краіне  было ўбрана 1826,9 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых — 89,8 % ад неабходнага. Намалочана 4869,5 тысячы тон зерня — па 26,7 ц/га.

У Мінскай вобласці  пасевы зжаты на 94,9 % плошчы. Валавы збор  збожжа — самы высокі ў рэспубліцы (1264,5 тысячы тон). Да мільённага намалоту набліжаецца Брэсцкая вобласць (918,8 тыс. тон). Ураджайнасць у сталічным рэгіёне — 28,1 ц/га. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — па 29 ц/га.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.