Жніво-2018. Апошнія навіны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлебаробы рэспублікі пераступілі 5-мільённы рубеж намалоту збожжа.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй Мінсельгасхарчу, па стане на раніцу 21  жніўня яго намалочана 5075,6 тысячы тон. Па 26,5 ц/га. Убрана 94,3 % пасеваў.

Па валавым зборы наперадзе ідзе Міншчына — 1294,9 тыс. тон. Ураджайнасць складае 28 ц/га. Хлебаробы сталічнага рэгіёна выйшлі на  фінішную прамую жніва-2018 — убіраць засталося менш 3 % плошчы.

Па агульным намалоце ў вобласці лідзіруюць Слуцкі, Мінскі, Нясвіжскі раёны. Па ўраджайнасці: Нясвіжскі (44,5 ц/га), Дзяржынскі (44,5 ц/га), Мінскі (40,3 ц/га). Па ўраджайнасці сярод гаспадарак у краіне няма роўных ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна, дзе сабрана па 90 ц/га. На другім месцы — ААТ “Новае жыццё” нашага раёна (74,9 ц/га), на трэцім — СВК “Агракамбінат Сноў” (73,7 ц/га).

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.