Да выхадных — сонечна і цёпла, затым — пахаладанне і дажджы

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні сіноптыкі нам абяцаюць сонечнае і камфортнае надвор’е, без ападкаў. Праўда, гэта прагноз да выхадных: у суботу і нядзелю спецыялісты прадбачаць для жыхароў Нясвіжчыны паніжэнне тэмпературы, ападкі.

Сёння, 18 верасня, будзе сонечнае надвор’е, без дажджу, заходні вецер — 5-6 метраў за секунду. Удзень — да +23 °С, уначы — +12…+13 °С.

У сераду, 19 верасня, раніцай чакаецца туман і дрэнная бачнасць на дарозе. Будзьце ўважлівымі! Паўночна-заходні вецер — 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература па-ранейшаму камфортная — 24…26 градусаў вышэй за нуль, ноччу — да 15 градусаў цяпла. На працягу дня — без ападкаў і сонечна.

Без дажджу і сонечна чакаецца і ў чацвер, 20 верасня. Раніцай магчымы зноў жа туман і паніжэнне бачнасці. Заходні вецер — да 6 м/с. Удзень — +23… +26 °С, уначы паветра прагрэецца да +14…+15 °С.

21 верасня ўдзень — да  24 градусаў вышэй за нуль, ноччу — тыя ж +14…+15 °С. Магчымы ранішні туман. На працягу дня — сонечна, без ападкаў. Паўднёвы вецер — 5 — 7 м/с.

Падрабязней пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступных матэрыялах.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.