Сіноптыкі расказалі, якое надвор’е нас чакае ў бліжэйшы час

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На большай частцы тэрыторыі Беларусі пераважае дажджлівае надвор’е, месцамі навальніцы і парывісты вецер. Разам з гэтым, тэмпература паветра захаваецца камфортнай.

Сёння, 4 верасня, Нясвіжчыну чакае суцэльная воблачнасць з дажджамі і навальніцамі, паўночна-ўсходні вецер — 3 — 5 метраў за секунду. Тэмпература ўдзень — да +26 °С, ноччу — 14…17 градусаў вышэй за нуль.

5 верасня, спецыялісты абяцаюць пахмурнасць і ападкі, вецер будзе ў межах 5 м/с. Дзённая тэмпература — +22…+24 °С, у начныя часы — да +17 °С.

У чацвер, 6 верасня, паветра прагрэецца да тых жа 24 градусаў цяпла, ноччу — +15…+17 °С. Усталюецца пераважна воблачнае з праясненнямі надвор’е, невялікія дажджы, усходні вецер — 5 — 7 м/с.

Пятніца, 7 верасня, будзе воблачнай з праясненнямі з усходнім ветрам  да 7 м/с. +22 …+24 °С  абяцаюць метэаролагі ўдзень, ноччу — 14…16 градусаў са знакам “+”.

Пра надвор’е на выхадныя дні чытайце ў наступных паведамленнях.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.