Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Убраны 21 % цукровых буракоў. Навіны АПК

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Па стане на 13 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 1112 гектараў цукровых буракоў — 21 % ад пасеянага. 59 % плошчы вызвалена ў СВК “Агракамбінат Сноў”, 39 % — у ААТ “Гарадзея”, 28 % — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 25 % — у ААТ Грыцкевічы”. На копцы буракоў стараюцца механізатары Віктар Карповіч і Анатоль Абрамовіч са “Снова”, Сяргей Гаспадарык з “Грыцкевіч”. Дапамагаюць гаспадаркам і механізатары ААТ “Агратэхпаслуга”.



Дзённая прыбаўка за 12 верасня склала 73 гектары. У тым ліку 12 га — у “Снове”, па 10 га — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, “Лань-Нясвіж”, “Юшавічах”.
Усяго накапана 49333,5 тоны салодкага кораня. Сярэдняя ўра-джайнасць склала 443,6 ц/га. Самая высокая яна ў “Новым жыцці” — 649 ц/га, “Грыцкевічах” — 598 ц/га, “Снове” — 502 ц/га.
На Гарадзейскі буракапрыёмны пункт гаспадаркі раёна адправілі больш за 36015 тон карэння, у тым ліку ў апошні дзень — больш за 3224 тоны. Сярэдняя цукрыстасць яго — 16, 03 %. Летась на гэты час яна была 15, 51 %. Больш высокі даны паказчык зараз у “Новым жыцці” — 16,56 %, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 16, 53 %, “Грыцкевічах” — 16,34 %.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!