Ветрана і да +25 °С: надвор’е на выхадныя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Канец тыдня будзе воблачны і ветраны, але ападкаў на тэрыторыі раёна метэаролагі не прагназуюць.

Сёння, 6 верасня, усходні вецер будзе ў межах 5 — 7 метраў за секунду.

У пятніцу, 7 верасня, характар надвор’я не зменіцца: ападкаў не прагназуецца, але будзе воблачна з праясненнямі, усходні вецер узмоцніцца да 8 м/с, а пры парывах — да 11. Удзень паветра прагрэецца да +23 °С, у начныя часы — +12…+15 градусаў са знакам “+”.

У суботу, 8 верасня, плануецца больш яснае надвор’е і да +23 °С удзень. Паўночна-ўсходні вецер — не больш за 4 м/с. Ноччу слупок тэрмометра падымецца да 14 °С вышэй за нуль.

Па даных спецыялістаў, нядзеля для Нясвіжчыны стане больш цёплай: удзень — да +25 °С, ноччу — да +15 °С. Паўночна-ўсходні вецер — 4 — 6 м/с. Не плануецца дажджоў і ў гэты дзень.

Пачатак наступнага тыдня таксама будзе нагадваць лета: +23…+25 °С — удзень і +14…+15 — ноччу. На працягу дня — у асноўным — сонечна, без ападкаў, паўночна-ўсходні вецер — да 7 м/с.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.