Як Нясвіжчына прымала абласны “Дзень поля” глядзіце ў нашым фотарэпартажы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як мы паведамлялі, 21 верасня на базе ААТ “Новае жыццё” нашага раёна прайшоў практычны семінар-нарада “Дзень поля” Мінскай вобласці. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Нясвіжскага райвыканкама, холдынга “Амкадор”, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Міншчыны.

Удзельнікі “Дня поля” наведалі выставу тэхнікі холдынга “Амкадор”, убачылі работу яго зернеачышчальна-сушыльнага комплексу, глебаапрацоўчыя і корманарыхтоўчыя машыны.

Дні поля праводзяцца ў мэтах азнаямлення аграрыяў з новымі тэхналогіямі ў вытворчасці імпартазамяшчальнай сельскагаспадарчай тэхнікі, дэманстрацыі магчымасцей машын, аказання кансультатыўнай дапамогі прадпрыемствам АПК пры эксплуатацыі агрэгатаў і абсталявання, абмеркавання выкарыстання сучаснай айчыннай тэхнікі ў сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў семінар старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей. Ён адзначыў, што айчынныя вытворцы сёння прапануюць разнастайную і высокапрадукцыйную тэхніку для аграрыяў. Прыкладам тут можа выступіць холдынг “Амкадор”, наменклатура прадукцыі якога запатрабаваная на палях Нясвіжскага раёна.

Затым з прэзентацыяй вы-ступіў генеральны дырэктар ТАА “Гандлёвы дом” Амкадор-Агра” Вадзім Бабарыкін. А першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар падсумаваў пленарнае пасяджэнне і прапанаваў адправіцца на палі і ўбачыць тэхніку на свае вочы.

“Дзень поля” працягнуўся ў ААТ “Новае жыццё”, дзе наведвальнікі азнаёміліся з навінкамі холдынга “Амкадор” па пасляўборачнай дапрацоўцы сельскагаспадарчых культур і зернеачышчальна-сушыльным комплексам ЗСК-40, які эксплуатуецца на гэтым прадпрыемстве.

Працягнулася праграма ў поле на выставе, дзе аграрыям дэманстравалі корманарыхтоўчую і глебаапрацоўчую тэхніку: касілку задненавясную ратацыйную  “Дыск 340”, касілку камбінаваную ратацыйную  “Дыск 900К”, варушылку ротарную “Спайдэр 815/8”, валкаўтваральнік  “Стар 600/20”.

Удзельнікі мерапрыемства ўбачылі, як працуюць культыватары і бароны вытворчасці СТАА “Элезер” і паўпрычэп шматфункцыянальны вытворчасці ААТ    “АМКАДОР-СЕМАШ” — кіруючая кампанія холдынга”.

На выставе таксама былі прадстаўлены пагрузчык універсальны “Амкадор 352С”, пагрузчык з тэлескапічнай стралой “Амкадор 540-70”, пагрузчык універсальны “Амкадор 308”, кормазмяшальнік-раздатчык “У-мікс-15Н-2Ш”, а таксама зменныя рабочыя органы да шматфункцыянальнай тэхнікі холдынга.

 

Як зарэкамендавала сябе тэхніка “Амкадор”  у гаспадарках Нясвіжчыны. Ацэнку даюць іх кіраўнікі

Яўген ЗДАНОВІЧ, дырэктар

ААТ “Грыцкевічы”:

— У нашай гаспадарцы чатыры пагрузчыкі “Амкадор”. Нам іх хапае для выканання ўсіх пагруза-разгрузачных работ. Суадносіна “кошт — якасць” задавальняе.

Раней, у савецкія  часы, найлепшым пагрузчыкам  з’яўляўся польскі “Сталёва воля”. У нас жа працаваў гусенічны “ПБ-35”. І вось “Амкадор” заняў гэту нішу ў машынабудаванні. З часам замест імпартных вузлоў  навучыліся вырабляць свае, удасканальвалі іх, расшырылі лінейку машын.

На нашы віды работ іх тэхнікі дастаткова.

 

Сяргей ПІЛІШЧЫК, дырэктар

ААТ “Сейлавічы”:

— Па заяўцы агранамічнай службы мы летась купілі амкадораўскі  культыватар маркі “КГП-6,2”. Вельмі  ім задаволены. Лічу, што гэта сур’ёзны тэхналагічны прарыў. Даверылі  новую тэхніку механізатару Уладзіміру Астроў-скаму, які кіруе трактарам “Фендт”. Прадукцыйнасць працы высокая.

Яшчэ ў гаспадарцы ёсць тры пагрузчыкі “Амкадор” розных мадыфікацый.

Што магу сказаць пра іх тэхніку? Надзейная ў эксплуатацыі. Простая ў кіраванні. Таннае яе тэхнічнае абслугоўванне. Кошт адпавядае якасці.

 

Андрэй КОКТЫШ, дырэктар

ААТ “17 Верасня”:

— Сёлета значна паскорылі тэмпы падрыхтоўкі глебы да сяўбы, дзякуючы дыскатару “Амкадор” “БДК-7,5”, які мы набылі недзе месяцы два таму. Агрэгатуецца ён з энерганасычаным трактарам МТЗ-3522. Механі-затар Дзмітрый Фянько  апрацоўвае за дзень 30 — 40 гектараў глебы.

Тэхніка “Амкадор” простая ў выкананні, лёгка збіраецца, разбіраецца, а гэта вельмі важна пры выкарыстанні яе на нашых камяністых землях.

Працуюць у ААТ “17 Верасня”  і два франтальныя пагрузчыкі: “Амкадор-332” і больш магутны “Амкадор-342”. Зарэкамендавалі яны сябе з добрага боку, не ўзнікае праблем па забеспячэнні запчасткамі, усе яны ёсць у наяўнасці.

Задавальняе і гарантыйнае суправаджэнне. Спецыялісты “Амкадора” неадкладна адклікаюцца на ўсе звароты нашай інжынернай службы.

Плануем машынны парк акцыянернага таварыства яшчэ папоўніць тэхнікай гэтага вытворцы, набыць пагрузчык “Амкадор-352” для  трамбоўкі сянажнай і сіласнай масы ў траншэях.

 

Андрэй РАТОМСКІ, дырэктар ААТ

“Новае жыццё”:

— Нармальна ацэньваю тэхніку “Амкадора”. На  нашых палях паспяхова працуе  КШП-10, ён вядзе перадпасяўную апрацоўку глебы. Выпрацоўка — выдатная, 60 — 70 гектараў у дзень.

Сёлета ўключылі ў работу іх збожжасушыльны комплекс.

Камбінаваны агрэгат БДК-3 для апрацоўкі глебы мы забралі адразу ў пятніцу проста з выставы, якая ладзі-лася на нашым полі падчас гэтага мерапрыемства.

У гаспадарцы шэсць пагрузчыкаў “Амкадор”. Толькі ў бягучым годзе  набылі два. Адзін з іх, сёмы, пакуль яшчэ не паступіў у акцыянернае таварыства.

Шляхі разлікаў з пастаўшчыком розныя, у тым ліку можна і па лізінгу, як дамовішся. Ва ўсякім разе, яны ідуць земляробам насустрач.

Супрацоўніцтва з “Амкадорам” нас задавальняе. У некаторай ступені…

 

Юрый СКРЫБА,

дырэктар

ААТ “Нясвіжскі

райаграсэрвіс”:

— Мы карыстаемся амкадораўскімі пагрузчыкамі. Іх у  гаспадарцы восем. Летась купілі варушылку з захопам 8 метраў для нарыхтоўкі сена. Я перад семінарам спецыяльна пацікавіўся  яе выпрацоўкай за сезон 2018 года. Аказалася: 1395 гектараў выдаў на ёй “на гара” механізатар Валерый Макавоз. Толькі дзякуючы гэтаму мы нарыхтавалі сёлета звыш 2,5 тысячы тон сена. Такой тэхнікі ў нас раней не было, і хаця надвор’е  спрыяла, мы без яе такую значную колькасць сена не назапасілі б. Гэта першы іх узор. Нядрэнны. Праблем падчас работы не было. Кошт тэхнікі  высакаваты ў параўнанні з імпартнай, затое не трэба займацца ўзгадненнямі для яе набыцця.

Што датычыцца  прэзентацыі падчас семінара — такія мерапрыемствы, безумоўна, трэба праводзіць. Каб у  гаспадарках бачылі, што прапануюць машынабудаўнікі, якія перавагі новай тэхнікі. На маю думку, шмат ёсць накрутак, можна купіць і нешта прасцейшае. Задумак у спецыялістаў “Амкадора” шмат. Але часам прапануюць тое, што не прыменіш у гаспадарках з невысокім, так скажам, дастаткам. Яны крыху адарваны ад нашай рэчаіснасці. Бліжэй трэба быць да нашых патрэб, часцей наведвацца ў глыбінку, цікавіцца пажаданнямі мясцовых спецыялістаў.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.