Яшчэ два дні — цяпло, затым — рэзкае пахаладанне і дажджы

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

 

Некалькі дзён  Нясвіжчыну працягне радаваць сонечнае надвор’е, але на суботу і нядзелю перадаюць змяненне сітуацыі.

Сёння, 20 верасня, будзе бязвоблачна, удзень да +27 °С, уначы — +13…+15 °С.  Ападкі не прагназуюцца, толькі заходні вецер — да 6 метраў за секунду.

У пятніцу, 21 верасня, раніцай магчымы туман, пагаршэнне бачнасці на дарогах. Будзьце пільнымі! Захаваецца сонечнае, цёплае надвор’е без дажджу, паўднёвы вецер — 5 — 7 м/с. Удзень — 26 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 15…17 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 22 верасня, характар надвор’я зменіцца: будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца дажджы і заходні вецер 6 — 8 м/с, а пры парывах да 12. Дзённая тэмпература складзе ўсяго +12…+16 °С, уначы — да 10 градусаў са знакам “+”.

Нядзеля, 23 верасня, як і субота, будзе воблачнай і ветранай (заходні вецер пры парывах — да 13 м/с), а таксама  дажджлівай. Удзень слупок тэрмометра пакажа не больш за +15 °С, уначы спецыялісты абяцаюць +8…+9 °С.

Пачатак наступнага тыдня таксама абяцае быць дажджлівым і пахмурным. У панядзелак тэмпература ўдзень складзе +11…+13 °С, ноччу — толькі +8 °С. Узмоцніцца паўночна-заходні вецер: 10 — 12 м/с, пры парывах — да 22.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.