Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

З відам на Балтыку

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.09.2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікі патэнцыял у развіцці супрацоўніцтва з Латвіяй. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў пры назначэнні Васіля Марковіча паслом у гэту краіну.

«Вы разумееце, што выхаду да мора ў нас няма і калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, дык трэба рабіць упор на Латвію. Трэба зрабіць так, каб гэта рэспубліка задавальненне атрымлівала ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы людзі прыстойныя, яны гэта ведаюць. І калі яны пойдуць нам насустрач па многіх пытаннях, якія мы ім прапануем, яны будуць мець пэўны (і немалы) эфект», — заявіў беларускі лідар.



«Яны адчулі, што не ўсё вырашаецца ў Бруселі. Так, добра, напэўна, ім у Еўрасаюзе. Але не ўсё можна вырашыць. Еўрасаюз падтрымае нейкі час, а потым трэба зарабляць самім. І разам мы можам зарабіць. І, самае галоўнае для нас, праз Латвію мы можам забяспечыць бесперашкодны нармальны выхад да мора з выгадай для сябе. І ў гэтым напрамку мы павінны працаваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт у цэлым адзначыў, што з Латвіяй у Беларусі складваюцца нядрэнныя адносіны. «Яны разумеюць, што з Беларуссю трэба не проста мірна жыць, а трэба супрацоўнічаць. Таму што вельмі многае нас звязвае. І эканоміка Латвіі завязана на эканоміку Беларусі. І там нам трэба разбірацца ва ўсім гэтым, і патрэбны такі гаспадарлівы чалавек», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся меркаваннем міністра замежных спраў Уладзіміра Макея наконт кандыдатуры новага пасла. «Я перакананы, што справіцца. Гэта строгі, прынцыповы, валявы кіраўнік. І на той пасадзе, на якой ён працаваў (начальнік галоўнага кадравага ўпраўлення МЗС. — Заўвага БелТА), ён сябе менавіта такім зарэкамендаваў, — сказаў міністр. — Задача пастаўлена канкрэтная — рост тавараабароту па ўсіх напрамках. У нас з Латвіяй цяпер складваецца і нармальны палітычны дыялог, і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, ідзе рост тавараабароту і нашага экспарту. Што немалаважна, нават без уліку нафтапрадуктаў і ўгнаенняў». Разам з тым, Уладзімір Макей упэўнены, што самазаспакойвацца рана, паколькі Беларусь і Латвія пакуль яшчэ не дасягнулі максімальнага аб’ёму тавараабароту, які быў некалькі гадоў таму. У гэтым напрамку ёсць добрыя напрацоўкі.

blr.belta.by.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!