Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Аб чым гутараць на кірмашах… Фотарэпартаж з аграгарадка Лань

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Цудоўная арганізацыя, светла, сонечна — усё з настроем. Такімі былі нашы першыя ўражанні ад сельскагаспадарчага кірмашу ў аг. Лань. Пакупнікоў тут было шмат  — акрамя мясцовых жыхароў, прыехалі людзі і з суседніх вёсак, і з райцэнтра. На кірмашы быў прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі: ад розных гатункаў бульбы і яблыкаў да мясных і булачных вырабаў. Прадукцыю прывезлі фермеры, гаспадаркі і прадпрыемствы. Пакупнікоў парадавала не толькі якасць тавару, але і яго кошт.



У гэты дзень ААТ “Лань-Нясвіж” было рэалізавана звыш трох тон збожжа, 300 кілаграмаў бульбы, мясных вырабаў — на        3 700 рублёў.

— Я праязджаў міма. Убачыў у акно кірмаш, вырашыў выйсці па-глядзець, — гаворыць несвіжанін Аляксей. — У выхадныя з-за работы не было магчымасці хадзіць па пакупкі. А тут столькі ўсяго добрага: і бульбачка, і морквачка, і мяса, і нават прыправы. Цэлы багажнік загрузіў.

Сельскагаспадарчыя кірмашы, нягледзячы на багацце гародніны і садавіны ў крамах, заўсёды будуць актуальнымі. У Нясвіжскім раёне яны пачаліся з сярэдзіны верасня і будуць працягвацца да пачатку лістапада. Акрамя ўсяго іншага, кірмаш — гэта яшчэ і цэнтр зносін, тут можна сустрэць знаёмага або далёкага сваяка і завесці гутарку пра справы бягучыя, бытавыя праблемы, даведацца пра жыццё і здароўе. Асабліва гэта важна для людзей сталага ўзросту, для якіх выхад у свет становіцца цэлай падзеяй. На кірмашы можна пачуць і шмат карыснага. Вось, напрыклад, вы ведалі, што ў пладоў перцу ёсць свае дзяленні на “хлопчыкаў” і “дзяўчынак”? Для “апазнання” трэба перавярнуць перчыны і паглядзець на іх донца. Тыя, што з чатырма долькамі — “дзяўчынкі”. Тыя, што з трыма — “хлопчыкі”. Перцы-“дзяўчынкі” поўныя насення, а вось у іншых яго значна менш. Такім чынам, купляючы перац на насенне, можна нядрэнна сэканоміць, выбраўшы правільны плод. Род кавуноў таксама можна дзяліць па падобнай прыкмеце. Але нейкага прынцыповага адрознення паміж кавунамі-“хлопчыкамі” і кавунамі-“дзяўчынкамі” няма. Выбіраць кавун лепш па зямельнай пляме. Калі яна ёсць — значыць, кавун сакавіты і салодкі.

 

— У нас ніколі няма заляжалага тавару, — расказваюць індывідуальныя прадпрымальнікі. — Таму што нічога не застаецца, амаль 100 % продажаў праходзіць на гэтых кірмашах. Яшчэ тыдзень-другі такой ударнай працы — і можна рыхтавацца да зімы.

Акрамя таго, кірмашы пацешаць і насычанай забаўляльнай праграмай, падрыхтаванай супрацоўнікамі і артыстамі Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.

На ўсіх кірмашах збожжа карыстаецца вялікім попытам

Ансамбль песні «Ланская бяседа»

Калі настрой цудоўны, можна і патанцаваць

Вось такія карпы прадаюцца ААТ “Альба”

Індывідуальны прадпрымальнік Ігар з Клецкага раёна заўсёды дапамагае сваім пакупнікам упарадкаваць тавар, а камусьці можа і дадому прывезці

Наталля ЕРМАШЭНКА

 

 

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!