Добры прыклад варта падтрымаць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На Нясвіжчыне працягваецца працоўная акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

На вуліцах горада наводзіцца санітарны парадак. Імкнуцца не адставаць ад гараджан і жыхары сельскай мясцовасці. Вялікая ўвага надаецца ўборцы тэрыторый арганізацый і прадпрыемстваў. У скверах і парках выграбаецца апалае лісце, дзе патрэбна, скошваецца пустазельная і выдаляецца драўняна-хмызняковая расліннасць, а таксама ідзе пасадка лесу і іншых зялёных насаджэнняў.

Да прыкладу, работнікі Гарадзейскага сельскага выканаўчага камітэта Анатоль Валочнік, Сяргей Жданеня і Дзмітрый Слінько прыбіралі могілкі на тэрыторыі сельсавета. Там вывозілі смецце, скошвалі траву, а ў вёсках Макашы і Студзёнкі чысцілі жалезабетонны плот ад моху.

Прыемна бачыць, як гаспадары прыватных падворкаў, жыхары шматкватэрных дамоў таксама ўключаюцца ў працу па навядзенні парадку на сваіх тэрыторыях. Добры прыклад варта падтрымаць. Разам нам пад сілу зрабіць больш прыгажэйшай нашу малую радзіму.

Аксана ГРОХ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.