Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

…І задачы бягучай зімоўкі. Апошнія навіны АПК

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Адбыўся раённы семінар на тэму: “Вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за 9 месяцаў”. На яго былі запрошаны спецыялісты  райсельгасхарчу, райплемстанцыі, райветстанцыі, намеснікі  кіраўнікоў гаспадарак па жывёлагадоўлі, галоўныя заатэхнікі, галоўныя ветурачы і брыгадзіры  малочна-таварных фермаў сельгаспрадпрыемстваў.

Удзел у рабоце семінара ўзяў старшыня райвыканкама Г.М. Салавей.



Перад прысутнымі выступіў вядучы спецыяліст па ветэрынарыі і кармленні жывёлы ЗАТ “Экамал Агра” У.У. Пераднеў.

Уступнае слова па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года зрабіў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, першы намеснік старшыні райвыканкама В.У. Худніцкі. Пытанні вытворчасці і рэалізацыі малака асвятліў намеснік начальніка аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі У.М. Чурак. Аб ветэрынарных мерапрыемствах гаварыў галоўны ветурач раёна С.І. Стрэчань, аб узнаўленні статка — дырэктар райплемстанцыі Р.Л. Гурына.

Як падкрэслівалася на семінары, па стане на 1 кастрычніка 2018 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы налічвала 68,2 тысячы  галоў (тэмп росту да адпаведнага мінулагодняга ўзроўню — 102,3 %), у т.л. кароў — 17,3 тысячы        (100,6 %). Пагалоўе свіней налічвала  71,3 тысячы (99,6 %), птушкі — 658 тысяч галоў (96,8 %).

За 9 месяцаў атрымана 100,9 тысячы тон малака, 11,4 тыс. т мяса буйной рагатай жывёлы, 11,2 тыс. т мяса свіней, 10,4 тыс. т мяса  птушкі. Надой малака на адну карову склаў 5831 кг (- 14 кг да ўзроўню 2017 г.). Сярэднясутачная прывага буйной  рагатай жывёлы — 805 грамаў (+18 г), сярэднясутачная прывага свіней — 669 г (- 39 г), птушкі — 62,2 г (+ 2,1 г).

Адной з  праблем вытворчасці малака з’яўляецца зніжэнне надою ад адной каровы. Яго дапусцілі ў параўнанні з адпаведным перыядам  мінулага года 4 гаспадаркі: ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — мінус 534 кг, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — мінус 400 кг, ЗАТ “1 Мая” — мінус 137 кг, ААТ “Новае жыццё” — мінус 30 кг. І калі ў верасні “Свеклавічная” павялічыла  прадуктыўнасць каровы (+44 кг), то астатнія  тры гаспадаркі працягвалі  яе зніжаць.

Да таго ж, у “Райаграсэрвісе” і “1 Мая” застаецца нізкім фактычны  надой малака ад каровы. Адпаведна  4107 і 4523 кг.

З пачатку года гаспадаркі раёна рэалізавалі 90 тысяч тон малака, што на 674 т меней леташняга (99,3 %). Зніжэнне рэалізацыі  дапусцілі 7 сельгаспрадпрыемстваў. Больш іншых скарацілі  яе “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (мінус  1097 тон, прададзена 85,7 % да 2017 г.), ЭБ “Свеклавічная” (мінус 576 т, прададзена 88,4 %), “1 Мая” (мінус 298 т, прададзена 93,6 %), “Юшавічы” (мінус 135 т, прададзена 97,8 % малака да леташняга паказчыка).

Таварнасць малака па раёне склала 89,2 %, што на 1,5 % ніжэй узроўню 2017 г. У т.л. у верасні — 87,4 % (-2,1 %). Толькі  4 гаспадаркі спрацавалі з таварнасцю вышэй 90 %: ААТ “Новае жыццё” — 94,5 %, СВК “Агракамбінат Сноў” — 93,1 %, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 92,1 %, ААТ “Грыцкеві-чы” — 90,6 %.

Малака гатункам “экстра” рэалізавана па раёне 74,4 %. У трох гаспадарках гэты паказчык  вышэй 90 %: у “Снове” — 99 %, у “Гарадзеі” — 96,7 %, “Новым жыцці” — 92 %. Меней усяго такога высокагатунковага малака ў ААТ “Юшавічы” — 34 %, ААТ “Лань-Нясвіж” — 43,1 %, ААТ “17 Верасня” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — па 45,1 %.

На семінары абмеркавалі шляхі вырашэння праблем, якія ўзніклі ў некаторых гаспадарках. Пастаўлена задача выправіць паказчыкі прадуктыўнасці. Абмеркаваны таксама задачы на зімоўку жывёлы. А гэта — уцяпленне памяшканняў і іншая падрыхтоўка да халоднага перыяду, складанне паўнавартасных дыферэнцыраваных рацыёнаў кармлення і іншае. Прапанавана прааналізаваць рацыёны і прымяніць на справе тыя палажэнні, што былі прыведзены ў лекцыі У.У. Пераднева, улічыць усе заўвагі і парады мясцовых спецыялістаў, бо ва ўтрыманні цялят і кароў дробязей быць не можа.

У заключэнне мерапрыемства група брыга-дзіраў малочнатаварных ферм была ўзнагаро-джана  Падзячнымі пісьмамі ўпраўлення  па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама  і РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу — за шматгадовую плённую працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі. Узнагароды атрымалі С.А. Мартынюк (МТФ “Макашы” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”), Н.М. Чарняўская (новая МТФ “Круты Бераг” ААТ “17 Верасня”), А.В. Роўда (МТК “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў”), В.В. Корсак (МТФ “Дольны Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў”), І.М. Века (МТФ “Нялепава” ААТ “Грыцкевічы”),  В.А. Бондар (МТФ “Аношкі” ААТ “Новае жыццё”), І.М. Кукула (МТФ “Юшавічы” ААТ “Юшавічы”), Т.А. Жук (МТФ “Сейлавічы-4” ААТ “Сейлавічы”), І.І. Лобусь (МТФ “Вялікая Лысіца”  ААТ “Гарадзея”), Т.Л. Зіновіч (МТФ “Новыя Навасёлкі” ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”), П.М. Ямпольскі (МТФ “Завітая” ДП “ЭБ “Свеклавічная”).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!