Купілі зерне кукурузы і апрануліся ў пінскі трыкатаж. Прайшоў чарговы кірмаш

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулы чацвер сельскагаспадарчы кірмаш ладзіўся  ў аграгарадку Грыцкевічы.  Шумна і весела было на пляцоўцы каля Дома культуры.

А палове дзясятай жадаючыя  набыць самы дэфіцытны сёлета тавар — зерне — ужо чакалі машыну. Мясцовая гаспадарка — ААТ “Грыцкевічы” — прадавала зерне кукурузы. Даставіў яе сюды вадзіцель Уладзімір Гадун, адпускала тавар  старшыня прафкама Алена Леўшык. Пакупнікі грузілі набытае — хто на веласіпед, хто ў аўтамабіль. А пажылым людзям зерне пасля  развезлі машынай па хатах.

—  Рэалізавалі 1600 кілаграмаў, гэта 40 мяхоў. Па 35 капеек за кілаграм. Разышлася кукуруза ўмомант. Людзі трымаюць жывёлу, птушку. Корм патрэбен. На кірмаш  прыязджалі не толькі жыхары вёсак нашай гаспадаркі, былі, напрыклад, і са Слабады, — расказала Алена Аляксееўна.

Прыязджаў у Грыцкевічы і прадавец агародніны з Клецка. Карысталася попытам яго  капуста — прадаў усю, раскупілі і ўвесь часнок, ахвотна бралі сталовыя буракі. ААТ “Альба” гандлявала свежай рыбай. А пінскія трыкатажнікі прывезлі з Палесся на Нясвіжчыну сваю прадукцыю. Вяскоўцы прымяралі і ахвотна набывалі тое, што спадабалася, што прыйшлося да густу: джэмперы мужчынскія і жаночыя, сукенкі, дзіцячыя касцюмчыкі, сукеначкі, кофтачкі, а таксама вырабы  брэсц-кай фабрыкі — шкарпэткі і  калготкі.

Які добры прыклад супрацоўніцтва! Адным трэба рэалізаваць прадукцыю — тэлефануюць, шукаюць рынкі збыту. Другім трэба: а) забяспечыць ярмарку таварам; б) прапанаваць вяскоўцам добрыя і прыгожыя рэчы; в) і сабе прыкупіць што-небудзь. Вось прафкам і прапанаваў пінчанам прыехаць 4 кастрычні-ка сюды на кірмаш.

— І я ўнучцы сваёй касцюмчык купіла, — сказала Алена Леўшык.

Былі, вядома, і жадаючыя набыць кандытарскія і кулінарныя вырабы. З гэтай прадукцыяй выязджала КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа”. Хто хацеў перакусіць — сасіскі ў цесце пада-граваліся тут жа ў мікрахвалевай печцы.

А каб весялей было прадаваць і купляць, для прысутных  спяваў вакальны ансамбль Грыцкевіцкага СДК “Суседзі”. Мерапрыемства яны, як ветлівыя гаспадары, адкрывалі песняй “Добры дзень вам,  госці”. У тэму была і песня “Кірмаш” у выкананні Юрыя Кабяка.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Таццяны КАБЯК


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.