На парозе вялікіх дат

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Восень 2018 года адкрывае шэраг знамянальных юбілейных дат у гісторыі нашай дзяржавы.
29 кастрычніка споўніцца 100 гадоў ВЛКСМ — Усесаюзнаму Ленінскаму Камуністычнаму Саюзу Моладзі, юрыдычным правапераемнікам якога ў Беларусі зараз з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”.
Дзень 11 лістапада будзе адзначаны 100-годдзем заканчэння Першай сустветнай вайны.
1 студзеня 2019 года споўніцца 100 гадоў, як была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР, 1919 год). Наша з вамі рэспубліка.
3 ліпеня 2019 года мы адзначым 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
10 ліпеня 2019 года споўніцца 25 гадоў устанаўлення ў Беларусі прэзідэнцкай формы кіравання і выбрання першага Прэзідэнта краіны.
Безумоўна, мы будзем пастаянна звяртацца да гэтых тэм на старонках раённай газеты, у радыёэфіры. Запрашаем да размовы ўсіх жадаючых. Падзяліцеся сваімі ўспамінамі, раскажыце пра іншых цікавых людзей, падкажыце нам іх адрасы. У нашым грамадстве іх шмат: і тых, хто некалі шчыра працаваў на дабрабыт Радзімы, у чыіх сэрцах гучалі задорныя камсамольскія песні, і тых, хто зараз добрасумленна выконвае свае абавязкі на даручаным участку, хто аддана любіць Бацькаўшчыну і гатовы зрабіць усё дзеля яе росквіту. Нізка па-клонімся памяці тых, то загінуў у Вялікую Айчынную вайну, і скажам вялікае дзякуй ветэранам, якія жывуць побач — за нашу мірную, незалежную, родную зямлю.
Да сустрэчы на старонках “Нясвіжскіх навін” і на радыёхвалі “Раніцы Нясвіжчыны”!
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.