Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Напярэдадні Дня пажылога чалавека прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Дзень пажылога чалавека адзначаецца ў нашай краіне нараўне з многімі святамі  і памятнымі датамі.

Гэта сведчыць пра павагу да людзей паважанага  ўзросту. У гэты цудоўны   дзень мы жадаем

старэйшаму  пакаленню здароўя на доўгія гады, шчасця, дабрабыту  і сонечных дзён.

У нашым раёне  напярэдадні  гэтага  святочнага дня прайшло шэраг мерапрыемстваў.



Фота 1

Фота 2

Фота 3

А 1 кастрычніка ўсе жадаючыя змаглі паглядзець святочны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі і салістамі.

Утульная зала раённага цэнтра культуры шчыра вітала людзей паважанага ўзросту. У фае ўстановы кожны мог паглядзець прыгожую выставу работ майстроў народнай творчасці (фота 5), зрабіць фота на памяць каля таго ці іншага экспаната.

Ад імя Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і сябе асабіста да галоўных гасцей святочнага мерапрыемства звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей.

— Гэта свята атрымала шырокае прызнанне як дзень павагі і шанавання людзей, якія прайшлі вялікі жыццёвы шлях, заслужылі ўсеагульную павагу добрасумленнай працай, выкананнем прафесійнага і грамадзянскага  абавязку.

У апошнія дзесяцігоддзі клопат аб пажылых у Беларусі стаў адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка галоўным вектарам гэтай палітыкі назваў папаўненне праграм падтрымкі пажылых людзей рэальнымі справамі, — адзначыў Генадзь Міхайлавіч.

Фота 4

Фота 5

Старшыня райвыканкама расказаў  аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне адносна пажылых людзей. Ён пажадаў гасцям свята яшчэ  многа шчаслівых гадоў жыцця, моцнага здароўя, вялікага чалавечага  шчасця, каб яны радаваліся і ганарыліся дасягненнямі сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў, дзяліліся з імі сваім вопытам.

У гэты дзень былі падведзены вынікі конкурсу “Лепшае падвор’е”, які праводзіцца ў нашым раёне з 2006 года па ініцыятыве Нясвіжскага РТЦСАН сярод  людзей пажылога ўзросту. Прыемна бачыць, як яны  стараюцца добраўпарадкаваць свае ўчасткі, надаць  ім прывабны і эстэтычны выгляд, імкнуцца жыць у прыгажосці, у гармоніі з сабой і акружаючым асяроддзем. Нягледзячы на свой узрост, пажылыя людзі пераўтвараюць свае сядзібы ў казачныя рознакаляровыя аазісы. Іх палісаднікі патанаюць у зеляніне, газоны  акуратна падстрыжаны. На кожным участку — свая кампазіцыя.

Сярод дзесяці сядзіб, заяўленых на конкурс, былі выбраны  тры лепшыя. 3-е месца атрымала Ірына  Васільеўна Быбко (фота 2) з аг. Аношкі, 2-е — Леакадзія Іосіфаўна Няглюй (фота 1) з в. Макашы, а  пераможцай стала Данута Аляксандраўна Канцэнберг (фота 3) з Пагарэльцаў. Іх старанні былі адзначаны Дыпломамі, кветкамі, падарункамі і садовымі фігуркамі, якія яшчэ больш упрыгожаць казачныя куточкі гаспадынь. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Генадзь Салавей.

Фота 6

Фота 7

А канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі, стала сапраўдным падарункам для віноўнікаў урачыстасці. Настолькі прыгожымі, эмацыянальнымі былі выступленні  як дзяцей, так і дарослых. Колькі прыемных пачуццяў выклікалі вясёлыя, прыгожыя тварыкі маленькіх выканаўцаў (фота 7) з іх звонкімі галасамі! Прыгожымі танцамі парадавалі калектывы “Онікс” (фота 4), “Вясёлка”. Якія душэўныя, напеўныя песні дарылі “Аптымісты”, “Млечны шлях”, “Ліра” (фота 6), Станіслава Вальчык, Вольга Александровіч, Жанна Чучман і Ігар Дубешка, Сяргей Калеснікаў і Таццяна Хоміч! Якія мілагучныя словы ліліся з вуснаў вядучай мерапрыемства Юліі Гарбачовай! Госці ж, у сваю чаргу,  падтрымлівалі выканаўцаў шчырымі ўсмешкамі і апладысментамі, якія напрыканцы дарылі артыстам стоячы, у знак падзякі за радасць, цяпло і дабрыню.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!