Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

ПАДЛЕТАК ПОБАЧ З НАМІ . Ад папярэджання да штрафу

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

На нядаўнім пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх было разгледжана пяць выпадкаў адмі-ністратыўных правапарушэняў у адносінах да непаўналетніх і іх бацькоў або законных прадстаўнікоў.

Першай у спісе аказалася справа 16-гадовага жыхара вёскі Копцеўшчына, які распіваў піва ў грамадскім месцы і пацярпеў у бойцы з іншым непаўналетнім, да таго ж, сваім стрыечным братам, атрымаўшы лёгкія цялесныя пашкоджанні.



У гутарцы з камісіяй падлетак папрасіў прабачэння за свае паводзіны і паабяцаў, што падобнае надалей не паўторыцца. Улічваючы яго шчырае раскаянне, яму прызначылі мінімальна магчымае для такога выпадку пакаранне — штраф у памеры 0,5 б.в.

Наступная справа была заведзена на жыхарку вёскі Вялікая Лысіца. Яе 13-гадовы сын здзейсніў некалькі хуліганскіх званкоў у Нясвіжскі РАУС, спадзеючыся на беспакаранасць. Тлумачэнняў сваім паводзінам ён не змог даць амаль ніякіх, акрамя таго, што яго падбіў гэта зрабіць знаёмы хлопчык, вучань другога класа.

Маці падлетка атрымала рэкамендацыю звярнуцца да спецыяліста-дэфектолага для прызначэння яе сыну навучання па спецыяльнай праграме, а за тое, што недаглядзела яго, яна атрымала мінімальны ў такіх выпадках штраф — 10 б.в. Да таго ж, гэта ўжо другое правапарушэнне падлетка за год.

Наступныя дзве справы, заведзеныя на маці двух хлопчыкаў — 9-гадовага несвіжаніна і 12-гадовага жыхара вёскі Заазер’е, — былі аб’яднаныя адной тэмай — дробным крадзяжом у магазіне. Улічваючы добрыя характарыстыкі малалетніх правапарушальнікаў і іх сем’яў са школ, а таксама іх чыстасардэчнае раскаянне, на першы раз камісія вынесла іх бацькам папярэджанні. Вінаватым таксама было растлумачана, што ў выпадку паўтарэння здзейсненага пакаранне будзе нашмат большым.

Апошняй разглядалася справа жыхара вёскі Юшавічы, якому ў кастрычніку споўніцца 18 гадоў. Афіцыйна ён нідзе не працуе і не вучыцца, а на камісію, па тлумачэнні сваякоў, не з’явіўся, бо знаходзіцца ў заробках у іншай вобласці. У яго “паслужным спісе” — злоўжыванне алкаголем і бойка з уласным бацькам. На гэты раз яму быў прысуджаны штраф у памеры 3 б.в.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!