Паніжэнне тэмпературы, пахмурнасць, туманы і дажджы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На змену цёплага і камфортнага надвор’я, якім нас радавала восень, прыйдзе   пахмурнасць, паніжэнне тэмпературы, туманы, магчымыя і ападкі.

Сёння, 18 кастрычніка, будзе сонечна і да +20 °С удзень. Раніцай, увечары — туман і дрэнная бачнасць на дарогах. Будзьце пільнымі! Ноччу — +6…+8 °С.

19 кастрычніка, у пятніцу,  чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Магчымы таксама туман і дрэнная бачнасць. Удзень — не больш за 16 граудсаў цяпла, уначы — 5…9 градусаў вышэй за нуль. Паўночна-заходні вецер — да 5 метраў за секунду.

У суботу паветра ўдзень прагрэецца да +8…+11 °С, ноччу — усяго +5  °С. Захаваецца пахмурнасць і ранішні туман. На працягу дня магчымы дождж.

У нядзелю, 21 кастрычніка, дзённая тэмпература не падымецца вышэй за 11 градусаў са знакам “+”, ночч — +4 °С. Спецыялісты прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Па дадзеных метэаролагаў, пачатак тыдня будзе, як і выхадныя, воблачны. На працягу дня можа пайсці дождж. Заходні вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах 12. Удзень — да +12 °С, ноччу — да +6°С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.