Прыбіралі фермы, палі, скверы і лясныя ўгоддзі. На Нясвіжчыне прайшоў раённы суботнік

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

13 кастрычніка, у рамках месячніка навядзення  парадку на зямлі, у раёне прайшоў суботнік па добраўпарадкаванні. Жыхары, члены працоўных калектываў выйшлі, каб прыбраць вытворчыя  тэрыторыі, прылягаючыя да іх участкі зямлі, сядзібы і двары, скверы,  прыдарожныя палосы і лясныя ўгоддзі.

Так, напрыклад, у ААТ “Сейлавічы” рабочыя абкошвалі  пустазелле каля фермаў “Андрушы” і “Сейлавічы”, падпраўлялі, дзе трэба, агароджу. Наводзілі парадак на мехдвары, каля запраўкі. У ААТ “17 Верасня” чысцілі фермы, бялілі сцены іх будынкаў, на старой ферме ў Крутым Беразе падправілі агароджу. Частка людзей была занараджана на збор камення з палёў. Работнікі канторы зграбалі  лісце вакол  адміністрацыйнага будынка акцыянернага таварыства.

Работнікі Нясвіжскага лясніцтва прыбіралі смецце на сваёй тэрыторыі. І ў пятніцу, і ў суботу касілі  траву ў дэндрапарку. На трох гектарах Карцэвіцкага лесу  ўбралі смецце, нарыхтавалі там 15 ку-бічных метраў  ліквіднай драўніны.

Месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні працягваецца. І жыхары  раёна стараюцца прыбраць зямлю да зімы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Вольгі КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.