Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Талент вучыць

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У народзе кажуць: “Настаўнік ад Бога”. Я задумалася. А што гэта значыць? Можа, добра ведаць свой прадмет? Ці здолець навучыць, растлумачыць, асэнсаваць. Не, тут нешта большае…

Марыя Міхайлаўна Любчанка пяцьдзясят гадоў аддала педагагічнай працы, узнагароджана знакам “Ветэран працы”. Апошнія сем гадоў з іх была ў Карцэвіцкай школе, зараз — на заслужаным адпачынку.

Нарадзілася яна на Капыльшчыне. Яшчэ з маленства марыла стаць настаўніцай. Ды не проста настаўніцай мовы ці літаратуры, а тэхнічнай працы. Працавала, у асноўным, з хлопчыкамі. Вось як пра Марыю Міхайлаўну ўспамінае выпускнік школы Арцём Лукашэвіч: “Яе ўрокі праходзілі лёгка, хутка і цікава. Заўсёды сабраная і акуратная, знешні выгляд яе бездакорны, уяўляе сабой добры прыклад настаўніка і жанчыны. Лаяльная і цярплівая, можа быць строгай і справядлівай”.



А вось  што сказаў пра любімую настаўніцу Дзмітрый Бязушка: “Самае галоўнае, што яна мае — уменне бачыць патэнцыял у кожным, знаходзіць талент і накіроўваць нас. Часам мне здавалася, што яна думае аб маёй будучыні больш за мяне, перажывае аб няўдачах і працягвае руку дапамогі, калі гэта патрэбна”.

Памятае Марыя Міхайлаўна ўсіх сваіх навучэнцаў. З замілаваннем успамінае пра выпуск-ніцу Карцэвіцкай СШ Марыю Лявіцкую. “Дзяўчынка амаль кожны перапынак прыходзіла да мяне ў майстэрню. Захапілася выпальваннем. І што вы думаеце? У яе лепш атрымлівалася, чым у хлопчыкаў! А работы Машы неаднаразова займалі прызавыя месцы на раённых выставах. Шчыры дзякуй вам, мае дзеці. Я вас усіх люблю і памятаю,” — гаворыць Марыя Міхайлаўна.

Я ўпэўнена: толькі чалавек з асаблівым талентам можа данесці да іншага свае веды, толькі яму хопіць мужнасці і цярпення ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне новага пакалення.

Уладзіслава БОГУШ,

вучаніца 5 класа

Карцэвіцкай СШ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!