Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Усе колеры лета ў адным дзіцячым садзе

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Як правільна арганізаваць адпачынак дзяцей, якія наведваюць дзіцячы сад летам? Куды скіроўваць іх актыўнасць, калі сістэматычныя заняткі ўжо не праводзяцца, а звыклыя гульні надакучылі? Задача педагогаў — знайсці новы падыход да планавання мерапрыемстваў і свят, арганічна ўключыць іх у жыццё садка, каб яны развівалі дзіцячую ініцыятыву і самастойнасць. У яслях-садзе № 5 г. Нясвіжа так званых “летніх” праблем не існуе, выхаванцы тут ніколі не сумуюць.



Як паказала апытанне, 93 працэнты бацькоў пажадалі пакінуць сваіх дзяцей летам у нашым садку як мінімум на адзін месяц. Хтосьці з выхаванцаў змог адпачыць разам з бацькамі ў чэрвені, ліпені ці ў жніўні. А ёсць дзеці, якія праводзяць у садку ўсё лета. Зразумець такое можна: сучасныя бацькі шмат працуюць. І яны ўдзячны нам за магчымасць уладкаваць малыша ў сад на лета, бо ведаюць, што тут ён не будзе сумаваць, правядзе час з карысцю для здароўя, будзе развівацца і атрымліваць новыя веды, бо  ў нас ёсць усе ўмовы для круглагадовага знаходжання дзяцей.

Уся дзейнасць установы да-школьнай адукацыі летам накіравана на захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў. У першую чаргу, адбываюцца карэкціроўкі ў харчаванні: уводзіцца другое снеданне — сок або нейкі фрукт, а ў салаты дабаўляецца свежая гародніна. Павялічваецца час знаходжання дзяцей на прагулках. Калі ў звычайны (нялетні) дзень дзеці гулялі на вуліцы каля 4 гадзін, то летам у добрае надвор’е яны амаль увесь час праводзілі ў садаўскім дворыку, а ў пакоі груп заходзілі для прыёму ежы і на дзённы сон.

Штодзённае жыццё нашых выхаванцаў вельмі насычанае. Шмат часу яны праводзяць на спартыўнай пляцоўцы, гуляюць у футбол і баскетбол, боўлінг, займаюцца фізкультурай. Ёсць у нас веласіпеды і самакаты, дзіцячыя педальныя машыны і ролікавыя канькі. Увогуле, фізкультурным абсталяваннем у гэтым годзе ўстанова папоўнілася на 25 працэнтаў. Гэтаму спрыяў удзел у трэцім раённым фестывалі-конкурсе “Свет дзяцінства”. У найблі-жэйшы час плануем папоўніць спартыўную базу абсталяваннем для настольнага тэніса.

Ніколі не пустуе транспартная пляцоўка, што створана на прысадаўскай тэрыторыі. Яна нагадвае сапраўдную праезную частку з разметкай і дарожнымі знакамі. Дзеці тут штодня катаюцца на веласіпедах і дзіцячых педальных машынах і засвойваюць у гульнях правілы дарожнага руху.

На транспартнай пляцоўцы мадэлююцца розныя сітуацыі, адпрацоўваюцца асобныя эпізоды дарожнага руху. Напрыклад, выстаўляецца некалькі дарожных знакаў, а маленькія вадзіцелі і пешаходы ажыццяўляюць рух у адпаведнасці з імі і адначасова тлумачаць свае дзеянні: “Тут пешаходам хадзіць нельга, стаіць знак “Рух пешаходаў забаронены” або “Рэгуліроўшчык павернуты да пешаходаў бокам”, таму яны могуць пераходзіць вуліцу. Гэты жэст адпавядае зялёнаму сігналу святлафора для пешаходаў, а машыны пры гэтым стаяць”. Дашкольнікі вучацца дзейнічаць у адпаведнасці з сігналамі святлафора.

Адно з любімых дзіцячых летніх захапленняў — гульні з вадой. Старшыя дашкольнікі да таго ж спрабуюць эксперыментаваць з вадой (яна ў іх то растваральнік, то ачышчальнік). Пясок, напрыклад, можа і ўсмоктваць ваду, і ачышчаць. Вада — гэта яшчэ і цудоўны сродак загартоўвання. Паласканне рота пасля кожнага прыёму ежы, абліванне рук да локцяў халаднаватай вадой загартоўвае арганізм дзіцяці. Калі надвор’е дазваляе, на вуліцу выносім невялікія басейны. На тэрыторыі сада абсталявана сістэма паліву раслін. Вада патрэбна і для паліву міні-градак на пляцоўках і ўсіх раслін тэрыторыі дзіцячага сада.

Выхаванцы вельмі любяць гуляць з пяском. Для арганізацыі такіх гульняў важна стварыць належныя ўмовы. Першае — гэта, вядома ж, наяўнасць чыстага, якаснага пяску ў пясочніцы: жоўтага, дробнага, без каменьчыкаў і дамешкаў, такога пяску, які лёгка фармуецца. У летні час, калі няма дажджоў, мы штовечар паліваем яго са шланга або з палівачкі, каб за ноч пясок стаў раўнамерна вільготным. Нельга забывацца і пра цацкі для пясочніцы (формачкі, вядзерцы, лапаткі, машынкі), якія так неабходны дзецям пры стварэнні “пабудоў”, казачных замкаў,  для гульняў у будаўнікоў ці шафёраў. Неабходна навучыць дашкольнікаў самастойна даглядаць пясочніцу: збіраць у яе лапаткамі раскіданы пясок, сачыць за тым, каб бар’ер пясочніцы заставаўся чыстым пасля гульняў, а цацкі былі ачышчаны і сабраны ў спецыяльную скрынку. Каб гэтыя заняткі не ператварыліся ў руцінныя, уво-дзяцца элементы спаборніцтваў.

Летам абавязкова праводзім на вуліцы заняткі па выяўленчай, мастацка-маўленчай дзейнасці — чытанне кніг, развучванне вершаў, пацешак, загадак, скорагаворак. Старэйшыя дашкольнікі гуляюць у настольныя гульні — шашкі, шахматы, лато і іншыя. Ладзім выставы малюнкаў, розных вырабаў, прысвечаных лету, конкурсы сумеснай дзіцяча-бацькоў-скай творчасці (конкурс “Малюнак на асфальце” і іншыя). Арганізоўваецца работа творчых пляцовак. Для гэтага ў садаўскім дворыку ствараецца некалькі майстэрань для заняткаў пэўнымі відамі дзейнасці: лепкай, маляваннем і г.д. Выхаванцы знаёмяцца з правіламі беларускіх народных гульняў, развучваюць песні, танцуюць. Упэўнена: летнія святы, багатыя традыцыямі, запамінаюцца надоўга.

На тэрыторыі ўстановы да-школьнай адукацыі створана экалагічная сцяжынка, якая выконвае пазнавальную, развіваючую, эстэтычную, аздараўленчую функцыі ў развіцці дзіцяці. На экала-гічнай сцяжынцы знаходзіцца шмат аб’ектаў, якія прыцягваюць увагу дзяцей: “птушыная сталоўка”, “вадаём”, “фантан” і іншыя.

Для павышэння цікавасці дзяцей да заняткаў на сцяжынцы педагог сумесна з імі выбірае “гаспадара” сцяжынкі — казачнага персанажа (Лесавічка, Баравічка, Флору і іншых). Ён дапамагае праводзіць заняткі ад пачатковай кропкі (дзе ён сустракае дзяцей) і да апошняй (дзе развітваецца з імі). Перыядычна гэты персанаж “ажывае”: пасылае дзецям паштоўкі-заданні, удзельнічае ў тэатралізаваных святах. У скрыначку казачнага чалавечка загадзя кладуць заданні для дзяцей — просьбы Лесавічка. За аказаную дапамогу казачны персанаж пакідае на сваёй сцяжынцы сюрпрызы.

Вось такое рознапланавае лета ў нас атрымліваецца.

Іна СКРЫБА,

загадчык ДУА “Яслі-сад

 № 5 г. Нясвіжа”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!