Заўтра — раённы суботнік!

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

13 кастрычніка — раённы суботнік. Ён пройдзе ў рамках аб’яўленага  на Нясвіжчыне  месячніка па навядзенні парадку  на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Г.М. Салаўя, месячнік праходзіць з 1 па 31 кастрычніка. Мэта месячніка — актывізаваць работы па навядзенні і  падтрыманні належнага парадку на зямлі.

А 13 кастрычніка жыхары Нясвіжчыны выйдуць на суботнік, каб падрыхтаваць да зімы ўсе замацаваныя тэрыторыі, тэрыторыі агульнага карыстання ў населеных пунктах, могілак, садовых таварыстваў, гаражных кааператываў, а  таксама тых зямельных участкаў, якія  пустуюць. Трэба прыбраць несанкцыянаваныя звалкі смецця на землях ляснога фонду, на прыдарожных палосах, навесці парадак на  прыпыначных пунктах і ў зонах адпачынку. Дзе патрэбна, будуць размешчаны новыя  зялёныя насаджэнні.

Тэрыторыю горада і раёна  адпаведныя службы прыбіраюць пастаянна, стараюцца падтрымліваць чысціню і парадак. А ў дзень суботніка гэта праца  выльецца ў адзіны дружны парыў, калі кожны жыхар прыме ў добрай справе пасільны ўклад. Трэба, каб кожны двор, кожная сядзіба зазіхацелі чысцінёй, сталі ўзорам належнага гаспадарання.

Выйдзем дружна на раённы суботнік!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.